З 22 сакавіка ў вобласці ўстаноўлены абмежаванні на лоўлю ўсіх відаў рыбы

З 22 сакавіка ў Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях пачала дзейнічаць забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

23-03-2020-2.jpg

Забарона ў гэтых абласцях будзе доўжыцца да 30 мая. Нагадаем, з 12 сакавіка па 18 мая аналагічная забарона была ўсталявана ў рыбалоўных угоддзях Гомельскай і Брэсцкай абласцей. У Віцебскай вобласці забарона будзе дзейнічаць з 31 сакавіка па 8 чэрвеня.

У Дзяржінспекцыі растлумачылі, што ў гэтым годзе забароны былі ўсталяваны раней, чым звычайна на 8-10 дзён з-за анамальна цёплага надвор'я. Такія меры патрэбныя для стварэння спрыяльных умоў у перыяд нерасту рыбы.

Аднак аматарскае рыбалоўства цалкам не забаронена, але абмежавана: лавіць рыбу можна толькі адной вудай. Ужыванне любых іншых прыладаў ці спосабаў лоўлі разглядаецца як парушэнне, і можа быць накладзены штраф.