Жыхарам Бараўлянаў прапануюць прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу»

У рамках рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу", якая пройдзе з 28 сакавіка да 4 красавіка, Бараўлянскі спецлясгас прапануе мясцовым жыхарам прыняць удзел у лесапасадках, паведамляе МЛЫН.ВУ.

04-03-2020-6.jpg

Паводле інфармацыі спецлясгаса, каб прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве, арганізацыям трэба падаць адпаведную заяўку ў спецлясгас або звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва. А таксама ўказаць колькасць удзельнікаў.

Адзначым, усяго пад пасадку лесу адведзена больш за 20 га ўгоддзяў. Размешчаны яны ў асноўным у Ратамскім і Калодзішчанскім лясніцтвах. Тут будуць высаджваць саджанцы хвоі, елі, дуба і ясеня. Ужо заключаны дагаворы на пастаўку саджанцаў з лесагадавальнікаў Мінскай вобласці.