Наталля Віктараўна нарадзілася ў 1971 годзе ў г. Смалявічы Мінскай вобласці.
У 2007 годзе скончыла прыватную ўстанову адукацыі "Мінскі інстытут кіравання" па спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”, у 2014 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай”.
Сваю працоўную дзейнасць Наталля Віктараўна пачала ў 1994 годзе эканамістам-фінансістам Крупскага каапзагатпрама Мінскай вобласці.
З 1994 года па 2007 год працавала на розных пасадах у СВК «Раница-агра», участку «Рассвет» РУСВП «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка» Смалявіцкага раёна.
З 2007 па 2008 год працавала ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Заводскім раёне г.Мінска, камунальным унітарным прадпрыемстве " Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама».
З 2008 года па 2018 год працавала ў Смалявіцкім раённым выканаўчым камітэце: выконваючым абавязкі начальніка, начальнікам аддзела эканомікі, намеснікам старшыні па эканамічных пытаннях.
У сакавіку 2018 года абрана на пасаду старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.