Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»

Горад Нясвіж размешчаны ў 110 км на паўднёвы захад ад Мінска каля вытока ракі Уша (прыток Нёмана). У 1533 г. Нясвіж у выніку шлюбаў і атрымання ў спадчыну перайшоў да роду Радзівілаў, які ў XVI ст. набыў вялікае дзяржаўнае значэнне і з 1547 г. стаў княжацкім. З Нясвіжам былі звязаны многія старонкі жыцця такіх выбітных дзеячаў беларускай культуры, як Сымон Будны, Томаш Макавецкі, Уладзіслаў Сыракомля, Якуб Колас і інш.

Несвиж.jpg

З 1991 г. Нясвіж - вядомы гістарычны горад, цэнтр культуры і турызму незалежнай Рэспублікі Беларусь. У 1993 г. створаны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, у 1995 г. у горадзе адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей.

Несвиж 1.jpg

Асноўным архітэктурным ансамблем Нясвіжа з'яўляецца замак-палац роду Радзівілаў, збудаваны ў апошнія гады XVI ст. італьянскім архітэктарам Дж. Бернардыні і які неаднаразова змянялі і дабудоўвалі. Замак складаецца з 10 узаемазвязаных будынкаў, якія ўтвараюць адзінае архітэктурнае цэлае вакол параднага шасцікутнага двара. Тут захаваліся ўязныя вароты - брама, вежа, высокія валы навокал замка, а па-за імі, таксама па перыметры, - глыбокія равы з вадой. Наваколлі замка занятыя шырокім паркам, спецыяльна спланаваным і падзеленым на пяць частак.

Аддзеленая ад замка вялікай сажалкай, якая перасякаецца дамбай-мастом, знаходзіцца цэнтральная - гістарычная - частка Нясвіжа. Тут ўсё яшчэ захоўваецца прастакутная планіроўка і выбітныя старадаўнія будынкі, якія адносяцца да перыяду росквіту горада, г.зн. у асноўным да канца XVI - пачатку XVII стст. На Цэнтральнай плошчы (былая Рынкавая) размяшчаецца будынак Старой Ратушы з гадзіннікавай вежай і навакал яго з трох бакоў гандлёвыя рады. Іншыя характэрныя пабудовы старой часткі Нясвіжа - гэта, перш за ўсё, Фарны (прыходскі) касцёл Найсвяцейшага Божага Цела, які валодае выдатнымі інтэр'ерамі ў стылі барока, кляштар бенедыкцінак, Слуцкая Брама (гарадскія вароты), высокая гарадская абаронная вежа, “Дом на рынку” (дом багатага рамесніка).

Несвиж 2.jpg

Асаблівую прыгажосць ўсяму комплексу надае ланцуг з 4-х сажалак, якія абмяжоўваюць яго з усходу. Замак і Фарны касцёл, а таксама некаторыя іншыя пабудовы Нясвіжа, аказалі прыкметны ўплыў на далейшае развіццё архітэктуры ў гэтай частцы Еўропы і ў Расіі. Сучасны Нясвіж - адзін з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі. Яго называюць “паўночны Парыж”, “некаранаваная сталіца Вялікага княства Літоўскага”: гэта Слуцкая брама (1690-я гг.), Ратушная плошча з ратушай, Фарны касцёл, будынак друкарні і помнік вялікаму беларускаму асветніку Сымону Буднаму, знакаміты паркавы ансамбль.

Несвиж 3.jpg

Нясвіж - гэта горад-скарб, хараство якога не губляецца з гадамі. Палацава-паркавы ансамбль і гістарычны цэнтр Нясвіжа з яго аб'ектамі і ландшафтамі - амаль адзіны ў Беларусі, які захаваў сваё аблічча, мае здавальняючы стан са старажытных часоў.