Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

ІСАЧАНКА АНАТОЛЬ МІХАЙЛАВІЧ
СТАРШЫНЯ МІНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ісачэнка Анатоль Міхайлавіч

 

Анатоль Ісачанка нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Кузнец Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Першае месца працы - старшы інжынер калгасу «Савецкая Беларусь» у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, затым працаваў галоўным інжынерам, намеснікам кіраўніка ў гаспадарках гэтага раёна, а ў 1997-2000 гадах старшынёй калгаса «40 год Кастрычніка» Горацкага раёна, потым на працягу двух гадоў працаваў дырэктарам саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна.

У 2002-2003 гадах Ісачанка працаваў намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у 2003-2004 гады - першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, а ў 2004 годзе старшынёй Кіраўскага райвыканкама.

З 2008 па 2014 год быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

У 2014-2016 гадах - старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Са снежня 2016 года па ліпень 2017 - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Мінскай вобласці.

З 4 ліпеня 2017г. - Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».