Кіраўнік спраў

ГУРЫНОВІЧ УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ
Кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама

Кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама  ГУРЫНОВІЧ УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ

Гурыновіч Уладзімір Аляксандравіч нарадзіўся ў 1972 годзе ў Капыльскім раёне. У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт па спецыяльнасці "геаграфія і біялогія", у 2009 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай". Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

Працоўную дзейнасць пачаў у 1994 годзе ў Навасельсай сярэдняй школе Минскага раёну настаўнікам геаграфіі і біялогіі. З 1999 па 2001 гады кіраваў Раўбіцкай базавай школай. З 2001 па 2009 гады працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні адукацыі Мінскага аблвыканкама і апараце Мінскага аблвыканкама. З 2009 па 2017 гады узначальваў галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама.

15 мая 2017 года прызначаны кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама.