Намеснікі старшыні выканкама

МАКАР IГАР МIКАЛАЕВIЧ
Першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама

Першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама  МАКАР IГАР МIКАЛАЕВIЧ

Макар Ігар Мікалаевіч 1960 года нараджэння, у 1984 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізаванне сельскай гаспадаркі», у 2002 годзе - установу адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт» па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2009 годзе - акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1978 году трактарыстам саўгаса «Гарнастаевічы» Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1984 годзе Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі працягваў працаваць у гэтай жа гаспадарцы загадчыкам машынным дваром.

У 1987 г. пераехаў у Нясвіжскі раён Мінскай вобласці, дзе працаваў на кіруючых пасадах у арганізацыях аграпрамысловага комплексу, у 2006 годзе быў прызначаны на пасаду старшыні Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці, у 2010 годзе пераведзены на працу ў Магілёўскую вобласць старшынёй Горацкага райвыканкама.

22 мая 2014 г. прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

МАРКЕВІЧ ІВАН СТАНІСЛАВАВІЧ
Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама

Нарадзіўся 24 ліпеня 1966 годзе ў в. Мякішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Агранамія»; Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці “Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне”.

Працаваў старшым аграномам калгаса «Беларусь» Гродзенскага раёна; галоўным аграномам калгаса «Кароткіна» Шумілінскага раёна; дырэктарам саўгаса «Ульскі» Шумілінскага раёна; старшынёй калгаса імя Суворава Валожынскага раёна; першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Валожынскага райвыканкама; кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама.

Узнагароджаны медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкая-фашысцкіх захопнікаў».

Жанаты, мае сына і дачку.

З верасня 2018 года - намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.

НЕЎМЯРЖЫЦКІ СЯРГЕЙ ПЯТРОВІЧ
Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама

Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама НЕЎМЯРЖЫЦКІ СЯРГЕЙ ПЯТРОВІЧ

Неўмяржыцкі Сяргей Пятровіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў п. Слабада Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1999 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы па спецыяльнасці правазнаўства, у 2004 г. скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1985 годзе ў г. Гродна, з 1988 па 1990 гады працаваў начальнікам аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага гарвыканкама, з 1990 па 1991 гады - інжынерам па забеспячэнні камунальнай цэха аграпрамысловага калгаса-камбіната “Прагрэс” Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці, з 1991 па 1993 гады - на пасадзе начальніка жыллёва-эксплуатацыйнай службы №2 жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення Ленінскага раёна г. Гродна. З 1993 па 2001 гады узначальваў прадпрыемства па камунальнаму абслугоўванню «Мяжа» у г. Гродна, пасля перайменавання ў 2000 годзе прадпрыемствы ў Гродзенскае абласное унітарнае прадпрыемства па камунальнаму абслугоўванню «Мяжа» кіраваў ім да 2005 года.

2005-2011 - намеснік старшыні Гродзенскага райвыканкама Гродзенскай вобласці.

2011-2014 - начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама.

З мая 2014 гады - намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.

РАГАШЧУК МІКАЛАЙ МІХАЙЛАВІЧ
Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама

Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама РАГАШЧУК МІКАЛАЙ МІХАЙЛАВІЧ

Нарадзіўся ў 1979 у г. Пінск Брэсцкай вобласці. У 2003 г. скончыў УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А.С.Пушкіна» па спецыяльнасці эканамічная кібернетыка, у 2009 г. скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь - дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай.

Працоўную дзейнасць пачаў 1998 г. рабочым будаўнічай брыгады Пінскага зверагаспадаркі, дэр. Малатковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

2003 г. - інжынер-праграміст Брэсцкага рэгіянальнага аддзела інфармацыйна-тэхнічнага цэнтра адкрытага акцыянернага таварыства «Палессетэхінфарматыка», г. Пінск Брэсцкай вобласці.

2003-2005 - спецыяліст першай катэгорыі аддзела рэфармавання дзяржаўнай уласнасці, спецыяліст першай катэгорыі аддзела правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў Брэсцк ага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Брэст.

2005-2007 - вядучы спецыяліст аддзела ўладальніцкага нагляду, галоўны спецыяліст аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Брэст.

2007-2008 - намеснік начальніка аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Брэст.

2008-2010 - начальнік аддзела ўліку, аналізу выкарыстання маёмасці і арэндных адносін Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Брэст.

2010-2013 - першы намеснік дырэктара Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Брэст.

2013-2016 - намеснік дырэктара Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Менск.

2016-2018 - старшыня камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама, г. Менск.

З чэрвеня 2018 года - намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.