Акцыя «Нашы дзеці» аб’яднала свята

Як веснікі дабрыні да дзяцей 27 снежня завіталі галоўны  Дзед Мароз сталіцы са Снягуркай. Шмат падарункаў прывезлі і госці. Кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктар Шэйман трэці год віншуе выхаванцаў з навагоднімі святамі. Агульны карагод вакол прыгожай ёлкі аб’яднаў дзяцей і дарослых.

Віктар Шэйман падзякаваў за добрасумленную працу выхаванцам школы-інтэрната і педагогам. На працягу года ў розных спаборніцтвах яны заваявалі 41 залаты медаль. За  спартыўныя дасягненні Віктар Уладзіміравіч адзначыў Дзмітрыя Шаўрука, за поспехі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве — Кацярыну Дземідовіч.

У пачатку года па ініцыятыве шэфаў — Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — выхаванцы школы-інтэрната наведалі Белавежскую пушчу. Некаторыя дзеці паспелі адпачыць за мяжой — у Італіі, Францыі, Бельгіі, наведалі Санкт-Пецярбург і Маскву.  Сёлета шэфы таксама дапамагалі з добра-ўпарадкаваннем школы-інтэрната. Нядаўна былі закуплены новыя ложкі.

У 2019 годзе дзяцей чакае экскурсія ў Бярэзінскі бія-сферны запаведнік і на возера Нарач. Але гэта былі не ўсе падарункі ад гасцей. Па навагодняй традыцыі дзеці атрымалі цукеркі і спартыўны абутак.

Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама не пакінулі гасцей без падарункаў: уручылі ім сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Гэты святочны ранішнік быў для дзяцей не першым. Напярэдадні Рудзенскую школу-інтэрнат наведалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, аб’яднаных прафсаюзных арганізацый і іншыя госці.

Галерея изображений