І ў падарунак — мульціборд

Напярэдадні навагодніх святаў вучні і педагогі школы атрымаліад Мінаблвыканкама сучасную інтэрактыўную панэль (мульціборд).

— Дарагія дзеці, настаўнікі і бацькі! — звярнуўся з прывітальным словам Ігар Макар. — Віншую вас з надыходзячымі святамі! І, упэўнены, добрым падарункам для вас стане вось такая сучасная тэхніка. Тым больш, што менавіта мульціборд набыць для школы падчас сустрэчы з працоўным калектывам, якая праходзіла ў Старыцы ў лістападзе.   

Ад імя райвыканкама Анатоль Ліневіч павіншаваў вучнёўскі і настаўніцкі калектывы і падарыў не менш неабходную тэхніку, якая дапаможа захаваць здароўе дзетак, — машынку для перапрацоўкі агародніны. Дырэктар ААТ “Старыца-Агра” Уладзімір Рудакоўскі падкрэсліў, што прадпрыемства і школа заўсёды знаходзяць узаемаразуменне і пастаянна супрацоўнічаюць.

Прыемным момантам, калі дарослыя госці змаглі ўспомніць дзяцінства, стаў сумесны карагод каля навагодняй ёлачкі.

Галерея изображений