Калядная зорка над Міншчынай

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў па наступных намінацыях: “Калядная зорка”; “Навагодняя ялінка”; “Ёлачная цацка”; “Сувенір-падарунак”; “Навагодняя паштоўка”; “Калядная кампазіцыя”; “Зіма ў Беларусі”; “Зімовы спорт”; “Навагодні персанаж”; “Арт-аб’ект”; “Навагодні касцюм”; “Чароўныя карцінкі”.

Сама выстава пачала працаваць з 16 лістапада, адразу, як скончыліся адборачныя регіянальныя туры. Шмат навучэнцаў і педагогаў не толькі Жодзіна, але і ўсіх раёнаў Міншчыны атрымалі магчымасць наведаць абласную выставу, дзе былi прадстаўлены лепшыя дзiцячыя творчыя работы з усяго цэнтральнага рэгіёна.

Экспертная камiсiя, складзеная са спецыялiстаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, метадыстаў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, вядучых педагогаў Міншчыны, выбрала лепшыя 70 работ, якiя будуць прадстаўлены для ўдзелу ў XXІ рэспубліканскай выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”, якая пройдзе з 12 снежня 2017 года па 20 студзеня 2018 года ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.

Галерея изображений