Прыём грамадзян у Стоўбцах і Крупіцах

Да Вольгі Аляксандраўны звярнуліся не толькі жыхары Стаўбцоўскага раёна, але такую магчымасць выкарысталі і жыхары аг. Лясны Мінскага раёна Сяргей Барткевіч, Дзмітрыеў Андрэй з в. Волкавічы Дзяржынскага раёна. Сяргей Барткевіч прыехаў на прыём з прапановамі ў сферы ідэалогіі, а менавіта аб развіцці ў грамадстве талентаў, а Андрэй Дзмітрыеў - з падтрымкай развіцця малых гарадоў і правядзення форумаў рэгіянальнага развіцця як на абласным, так і на раённым узроўні. Жыхароў Стаўбцоўшчыны хвалявалі пытанні водазабеспячэння, зямельныя пытанні.

Усе пытанні і прапановы ўзяты на кантроль і будуць дадаткова вывучаны.

Таксама прыём жыхароў Крупіцкага сельсавета у Мінскім раёне правяла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагіі, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Хмель, абмеркавалі у тым ліку магчымасць падняць раённы фестываль “Грай, музыка, грай” на абласны ўзровень. Дарэчы, вядомы ансамбль “Крупіцкія музыкі” будзе адзначать 36годдзе, і у мясцовым цэнтры культуры створаны стыхійны музей калектыва.

Галерея изображений