Сквер сямейных дрэў з'явіўся ў Слуцку

Такім чынам случчане ўключыліся ў значны праект БРСМ. Каля 20 сямей высадзілі дрэўцы на тэрыторыі Слуцкага гарадскога цэнтра традыцыйнай культуры. У акцыі паўдзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец і намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч. Рэдакцыя газеты "Слуцкі край" таксама далучылася да праекта: сваё сямейнае дрэўца пасадзіла і карэспандэнт "Слуцкага краю".

Няхай моцнымі і дружнымі будуць сем'і!

Галерея изображений