Слуцк. «Дарогамі Перамогі»

Прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскіх аб'яднанняў – удзельнікі велатура – сабраліся каля Алеі Герояў. Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Яўгенавіч Вежнавец усклалі кветкі да памятных знакаў героям.

Стартавалі ў напрамку в.Вялікая Сліва. Прадоўжылі маршрут на Ісерна, Працавічы, Кірава, Навадворцы. Да помнікаў загінулым землякам ускладалі кветкі. 
Фінішыравалі ў Слуцку.  Сустракаў удзельнікаў велапрабега сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў - Лесік. У свяце прынялі ўдзел больш за 150 чалавек.

Галерея изображений