Свята - гэта хораша! Заслаўю - 1033!

Па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і за высокія паказчыкі ў развіцці прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, галіны паслугаў, адукацыі і культуры за 2017 год 12 прадпрыемстваў і арганізацый Заслаўя занесены на гарадскую Дошку гонару.  

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі на плошчы пачаўся вялікі канцэрт.

У рамках свята адбылося шмат цікавых мерапрыемстваў, якія заслаўчане і госці горада з задавальненнем наведвалі і ўдзельнічалі ў іх. Асаблівай папулярнасцю карыстаўся дзіцячы парк. Акрамя таго, што ён быў аб’яўлены зонай, свабоднай ад палення цыгарэт, тут працавалі шматлікія атракцыёны, забаўкі. У парку можна было пакатацца на каруселі, чыгунцы, паскакаць на батутах. Таксама адведаць прысмакаў, якіх было больш, чым дастаткова, таксама прыняць удзел у шматлікіх разнастайных гульнях.  Разам з Мінскім абласным цэнтрам  гігіены і эпідэміялогіі, акцыю па здаровым ладзе жыцця праводзіў занальны. Наведвальнікі маглі праверыць артэрыяльны ціск, узважыцца і даведацца пра свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю па правільным харчаванні. Дзяцей урачы-гігіеністы заахвочвалі на лепшы малюнак на тэму, што ёсць карыснае, а што – шкоднае ў нашым жыцці.

Каля Спасапраабражэнскага кафедральнага сабору тым часам разгортваліся падзеі, не менш цікавыя. Тут ўдзельнікі коннаспартыўнага клуба з Бабруйску прадставілі ўвазе гараджан прыгожую верхавую язду з элементамі акрабатыкі. Побач рэканструкцыю падзей часоў рыцарства паказваў клуб з Гродна “Арыдан”. Жадаючыя маглі ўласнаручна выпрабаваць свае сілы, жангліруючы старажытнай зброяй, якую нашы продкі прымянялі ў абароне ад ворагаў. На Рынкавай плошчы, вакол імправізаванага амфітэатра, разгарнуўся “Горад майстроў”-рамеснікаў, з гандлёвымі радамі, дзе можна было падсілкавацца, набыць сувеніры і паўдзельнічаць у беспройгрышнай латарэі.

Галерея изображений