«Святасць зямлі Беларускай»

Кожны мастак падчас пленэру, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, напісалі па тры працы. Адну карціну кожны мастак перадаў у калекцыю івянецкага храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай, а дзве працы былі выстаўлены на дабрачынны аўкцыён, грошы ад якога пойдуць на аздараўленне і неабходныя сродкі гігіены для дзяцей з Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з фізічнымі асаблівасцямі – улетку яны будуць адпачываць у прыгожым месцы непадалёк ад горада, у Доме міласэрнасці імя святой пакутніцы Вікторыі Эфескай у вёсцы Пральнікі, які ўзначальвае протаіерэй Віктар Перагудаў.

У праекце прынялі ўдзел прафесійная мастачка з Санкт-Пецярбурга Настасся Полазава, жывапісец-рэстаўратар Кацярына Раманава, жывапісец-дэкаратар Кацярына Рудакова з Украіны. Яшчэ адным замежным мастаком стаў прадстаўнік Чэхіі Руслан Харэўскі. Нашу краіну на пленэры прадставілі кіраўнік праекта, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, прыхільнік простай і метафарычнай формы Васіль Зянько, сюррэаліст і правакатар Андрэй Пяткевіч, ілюстратар Ігар Гардзіёнак, пейзажыст, каларыст Ганна Конанава, Уладзімір Злянко са сваёй фантазійнай манерай, ілюстратар, графік Уладзімір Сытчанка і іншыя.

Падчас адкрыцця выставы дырэктар галерэі Павал Сапоцька адзначыў, што гэта дыханне нашага часу – еднасць Царквы і мастацтва.

Галерея изображений