Сяргей Давідовіч – ад шчырага сэрца

Сяргей Фёдаравіч - аўтар шматлікіх празаічных кніг, паэтычных зборнікаў, сцэнарыя поўнаметражнай камедыі «Свежаніна з салютам». Многія яго вершы пакладзены на музыку. Жывапісныя работы С.Ф. Давідовіча захоўваюцца і экспануюцца ў музеях і прыватных калекцыях розных краін, а імя аўтара ўключана ў сусветную 80-томную энцыклапедыю «Мастакі ўсіх часоў і народаў», выдадзеную ў Мюнхене.

Публічныя бібліятэкі Мінскай вобласці выказваюць сардэчную ўдзячнаcць Давідовічу Сяргею Фёдаравічу за яго каштоўны ўнёсак у папаўненні кніжных фондаў цікавай і змястоўнай літаратурай і жадаюць шаноўнаму аўтару моцнага здароўя, творчага натхнення і поспехаў у яго высакароднай працы.

Ад імя чытачоў і супрацоўнікаў публічных бібліятэк Мінскай вобласці дырэктар ДУ «Мінская абласная бібліятэка ім. А.С.Пушкіна» А.Ю. Кніжнікава

Галерея изображений