Виктор Сиренко на Столбцовщине

У рамках гэтай акцыі сустракала шаноўных гасцей і Старасвержанская сярэдняя школа. З падарункамі на навагодні ранішнік для вучняў пачатковых класаў прыехаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Сірэнка. На свята да вучняў у гэты дзень прыбылі і намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміла Стонька.

У зале разам са сваімі дзецьмі былі і бацькі, якія пастаянна ўдзельнічаюць ва ўсіх школьных мерапрыемствах, што выдатна характарызуе педагагічны калектыў навучальнай установы ва ўменні працаваць у соцыуме.

І дарослыя, і дзеці з вялікай радасцю паглядзелі касцюміраванае прадстаўленне, падрыхтаванае настаўнікамі і вучнямі сумесна з мясцовай дзіцячай школай мастацтваў і Старасвержанскім цэнтрам культуры.

У сваім віншавальным слове да дзяцей, настаўнікаў, бацькоў Віктар Сірэнка адзначыў вялікую ролю школы ў захаванні традыцый, якія жывуць у мясцовасці, у вялікай працы па развіцці талентаў і здольнасцяў вучняў, таму што маладое пакаленне з'яўляецца надзеяй нашай дзяржавы.

Для дзяцей было вялікай радасцю атрымаць салодкія падарункі ў эксклюзіўным рукзачку ў выглядзе забаўнай свінкі. Дастаўленых у школу 80 падарункаў хопіць і для ўручэння вучням 5-6 класаў, для якіх таксама было арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне ля ёлкі.

Госці развіталіся з вучнямі і настаўнікамі з пажаданнямі радаснага і  паспяховага Новага года.

Галерея изображений