Вікторыя - заўжды пераможца!

Пераможцы паўфіналу, зацікаўленыя беларускай літаратурай і культурай, прыехалі ў г. Іванава Брэсцкай вобласці на святкаванне Дня беларускага пісьменства, каб паказаць свае творчыя здольнасці.

Конкурс праводзіўся з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

Мінскую вобласць прадстаўляла Вікторыя Дзільман, навучэнка сярэдняй школы № 2 г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна, якая чытала верш Якуба Коласа “Мой дом”. Па выніках рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме” Вікторыя ўзнагароджана дыпломам IIІ ступені.

На працягу творчых іспытаў падтрымлівалі Вікторыю спецыялісты галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, педагагічныя работнікі Пухавіцкага раёна і, вядома, навучэнцы роднай школы. Дэлегацыя Мінскай вобласці таксама прыняла ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства.

Цікава і змястоўна прайшлі культурныя мерапрыемствы, якія сталі для ўсіх натхняльным пачаткам новага навучальнага года. 

Віншуем Вікторыю Дзільман з перамогай і ганарымся яе годным дасягненнем! Жадаем юным талентам Міншчыны і іх педагогам далейшых творчых поспехаў!

Галерея изображений