З наказам сенатараў

У гэтым годзе яно было адметнае тым, што павіншваць вучнёўскі і настаўніцкі калектывы прыехалі госці са сталіцы – дэпутаты беларускага парламента – намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Сірэнка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Герасімовіч. У ліку шаноўных гасцей былі таксама першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Апраніч, старшыня Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў і іншыя.

Святлана Герасімовіч зрабіла акцэнт на тым, што, бываючы ў навучальных установах, дэпутаты парламента імкнуцца выслухаць думкі і выказванні як настаўнікаў, так і вучняў адносна ўдасканалення сістэмы адукацыі, і рыхтуючы заканадаўчыя дакументы на подпіс Прэзідэнту краіны, улічваюць гэтыя прапановы. Віктар Сірэнка ўручыў навучальнай установе падарунак ад Савета Рэспублікі беларускага парламента. У сваім прывітальным слове ён сказаў, што першае верасня –сапраўды ўсенароднае свята, да яго маюць адносіны кожная сям’я, кожны чалавек, што аб’ядноўвае ўсіх грамадзян нашай краіны. І падзяліўся асабістай радасцю: у свой першы калектыў – дзіцячы сад - пайшоў яго ўнук. Віктар Іванавіч пажадаў вучням і іх бацькам, настаўнікам паспяховага навучальнага года, здароўя і радасці.

Галерея изображений