Чацвёрты лiстапад

У невялікай хаце бабы Люды, дзе сёння жыве маладая сям’я Кавалевічаў, шумна: на гэты час тут дзесяць чалавек (ра зам з імі яшчэ жыве і сястра Вікторыі Аляксандраўны з дваімі дзецьмі). У сям’і Кавалевічаў — чацвёра дзяцей: пяцікласніца Лізка, дашкольнік Уладзік і двое малодшых: паўтарагадовы Мікітка і наша хрэсніца Ангелінка. А таму не дзіўна, што самая вялікая мара маладых бацькоў — займець нарэшце ўласную кватэру. Ужо сабралі ўсе патрэбныя дакументы, а цяпер галоўнае, каб менш было перашкод на шляху да гэтай мары, лічыць мама шматдзетнай сям’і Вікторыя Аляксандраўна. А дзеці не разумеюць яшчэ праблем дарослых: яны весела гуляюць, раз-пораз заліваючыся звонкім смехам. Наша хрэсніца Ангелінка прыкметна падрасла. "Ангелінка цяпер мая першая памочніца. Лізка ў школе, Уладзік — у дзіцячым садку. А мы з малымі дома. Ангелінка мне, калі трэба, і цыбулінку аблупіць, часначок пачысціць, — мама пяшчотна гладзіць русявую галоўку сваёй дачушкі. — Яна вельмі дапытлівая дзяўчынка, любіць падоўгу разглядваць дзіцячыя кніжкі і "чытаць": пераказваць убачанае на малюнках. І сама любіць маляваць. Асабліва кветкі. Разам з Лізай слухае тэксты на англійскай мове і лёгка запамінае замежныя словы. Як усе жанчыны, любіць кампліменты, асабліва калі кажам, што яна ў нас прыгажуня". Ангелінка, слухаючы матулін аповед, сарамліва апускае гарэзлівыя вочкі і ўсміхаецца сваёй анёльскай усмешкай…

Гэткая ж модніца, аматарка кампліментаў, і Ганначка Казлоўская з Лагойска. "Наша малодшая дачушка вельмі любіць апранаць прыгожыя сукенкі і глядзецца ў люстэрка", — расказвае мама Ірына Алегаўна. "А калі дзеці прыхо дзяць у сваю групу (нашы хрэснікі наведваюць садяслі №2 "Вясёлка" Лагойска. — Аўт.), Анютка з’яўляецца яшчэ і "перакладчыцай" таго, што сказаў яе брат Сця пашка: усё-такі старэйшая, няхай сабе і на дзесяць хвілін, — дадае бацька Васіль Аляксандравіч. — Затое Сцяпан самастойна апранаецца і дапамагае сястры. Дома ён таксама вельмі гаспадарлівы: і дзверы кожнаму адчыніць, і святло ўключыць, і пакупкі з магазіна заўсёды сам распакуе ды ў халадзільнік пакладзе. А калі ў бабы з дзедам бульбу садзілі, ён быў першым памочнікам. Анютка ручкі запэцкала і пабегла да бабулі, а Сцяпашка вяд ро з бульбай па гародзе насіў і клубні адтуль даставаў, каб у зямлю пасадзіць. Да апошняй бульбіны". Сям’я Казлоўскіх нядаўна атрымала кватэру і цяпер паціху яе абжывае. Летам ездзілі адпачываць на Чорнае мора ўсёй сям’ёй на ўласным аўтамабілі. І цяпер за рулём — па чарзе. Маладыя ўрачы стараюцца і на работу паспець, і дзяцей своечасова развезці: старэйшую Лізку — у школу, малодшых двайнят Ганначку і Сцяпашку — у дзіцячы садок. На пачатку лістапада ў сям’і Казлоўскіх святкуюць дзень нараджэння малодшых "лістападнічкаў", а літаральна праз некалькі дзён старэйшай Лізкі. Залаты лістапад для іх — шчаслівы месяц.

Галерея изображений