У 2016 годзе свята-конкурс дзіцячай творчасці “Калыска талентаў” набыло статус “абласнога”. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца развіццё традыцыйнай творчасці дзяцей і моладзі, адраджэнне і захаванне лепшых узораў дзіцячага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і папулярызацыя дзейнасці дзіцячых фальклорных калектываў.
У свяце-конкурсе прымуць удзел звыш 300 дзяцей і падлеткаў – удзельнікаў дзіцячых фальклорных калектываў і гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з 18 раёнаў Мінскай вобласці.
На выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва будуць прадстаўлены розныя віды дзіцячай народнай творчасці: саломапляценне, бісерапляценне, ткацтва, выцінанка, вышыўка, разьба па дрэве, лозапляценне, роспіс па тканіне, шклу і кераміцы, выраб лялек, мяккая цацка, арыгамі, пісанка, габелен і інш.
У праграме свята-конкурсу: святочнае шэсце, фолькдыскатэка, майстар-клас па саломапляценню члена ГА “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці” А.І.Абабурка, урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў свята-конкурсу.