Областной праздник «Паклонімся вялікім тым гадам»

Абласное свята “Паклонімся вялікім тым гадам” праводзіцца ў два туры:

1 тур – рэгіянальныя мерапрыемствы з удзелам разнажанравых аматарскіх калектываў ветэранаў вайны і працы, асобных выканаўцаў і клубаў па інтарэсах людзей сталага ўзросту (люты – красавік 2014 г.);

2 тур – абласное свята “Паклонімся вялікім тым гадам” у рамках Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, якое адбудзецца 30 мая 2014 года на базе Смалявіцкага гарадскога Дома культуры.

Удзел у свяце прымуць 300 чалавек: 12 вакальна-харавых калектываў, 1 харэаграфічны калектыў, 5 вакальных дуэтаў і трыа, 
17 асобных выканаўцаў (з іх 4 чытальнікі, 3 выканаўцы на музычных інструментах і 10 салістаў па вакале).

Па выніках свята лепшы ветэранскі калектыў і індывідуальныя выканаўцы будуць рэкамендаваны аргкамітэтам для ўдзелу ў Рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які адбудзецца ў ліпені 2014 года ў г.Мінску. 

Праграма свята прадугледжвае наступныя мерапрыемствы: 13.00-15.00 – канцэртная праграма з удзелам лепшых ветэранскіх аматарскіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў вобласці (Смалявіцкі гарадскі Дом культуры); 16.00-18.00 – тэматычная імправізаваная пляцоўка “На прывале” (мемарыяльны комплекс “Курган Славы”). Прадугледжваецца салдацкая каша, тэматычная праграма.

Галерея изображений