Праўда жыцця грунтуецца на традыцыях
Праўда жыцця грунтуецца на традыцыях

На дыялогавай пляцоўцы ў рэдакцыі прадстаўнікі грамадскіх аб`яднанняў абмеркавалі пытанні канстытуцыйнага развіцця і правядзення рэферэндуму.

DSC_0417.JPG 

Пытанне нумар адзін сёння — абмеркаванне праекта новай Канстытуцыі нашай дзяржавы. Прысвячалася яму і дыялогавая пляцоўка на тэму “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — палітыка-грамадскі фундамент адзінства народа і яго сацыяльнай абароненасці”.

Адразу ўдзельнікі мерапрыемства праслухалі ў запісе інтэрв ю Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Сергеенкі, якое тычылася змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон краіны. Яно і стала штуршком да сур ёзнай размовы, тон якой задала спікер дыялогавай пляцоўкі — старшыня раённага аб яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская.

— Ініцыятыва аб унясенні змяненняў у Асноўны Закон краіны зыходзіла ад Прэзідэнта Беларусі, — зазначыла Святлана Анатольеўна. — У рэспубліцы праводзілася вялікая работа ў названым напрамку. Працавалі дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя. Прапановы ўносілі палітолагі, эксперты, гісторыкі, прадстаўнікі грамадскіх фарміраванняў, працоўныя калектывы і грамадзяне. Створана Канстытуцыйная камісія. Яна прааналізавала прапановы і падрыхтавала з улікам іх праект змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон. Змяненні закранулі  77 артыкулаў. Уведзены 11 новых артыкулаў, адна новая Глава, поўнасцю абноўлены раздзел аб заключных і пераходных палажэннях. Два артыкулы выключаны.

— Прапанаваныя змяненні і дапаўненні поўнасцю адпавядаюць палітычным, грамадскім працэсам, якія мелі месца ў апошнія гады ў краіне, і датычаць практычна ўсіх сфер жыцця, — падкрэсліў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вячаслаў Клімовіч. — У прэамбулу ўнесены палажэнні, якія замацоўваюць паняцці суверэнітэту, нацыянальнай самабытнасці, дзяржаўнасці, захаванне культурных і духоўных традыцый, міру. Прыярытэтам  сацыяльнай палітыкі застаецца абарона інтарэсаў простых грамадзян і падтрымка людзей, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, падтрымцы сем яў з дзецьмі і моладзі, клопаце дзяржавы аб пажылых людзях, інвалідах. Прапаноўваецца ўнесці і сацыяльную адказнасць грамадзян перад грамадствам і дзяржавай, не толькі пашыраны іх правы, але і замацаваны абавязкі. З улікам сучасных выклікаў у Канстытуцыі надаецца значэнне захаванню канфідэнцыяльных персанальных даных грамадзян. Не менш важным палітычным пасылам з яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і масавым гераізме народа. У артыкуле 32 замацаваны традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Запісана: “Шлюб, як саюз мужчыны і жанчыны, сям я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Жанчына і мужчына па дасягненні шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступіць у шлюб і стварыць сям ю”. Вялікае значэнне надаецца Усебеларускаму народнаму сходу — статусу, парадку фарміравання, паўнамоцтвам, а таксама забеспячэнню паўнамоцтваў органаў дзяржаўнай улады.

— Уважліва прачытаў праект новай Канстытуцыі. Поўнасцю давяраю прафесіяналам, што распрацоўвалі гэты важны дакумент. Згодзен з яго палажэннямі і падтрымліваю іх, — сказаў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Міхаіл Чаркасаў. — Успамінаючы падзеі жніўня 2020 года, хачу зазначыць, што на вуліцы апазіцыя вывела нямногіх. Большасць грамадзян моўчкі сачыла за тым, што адбывалася, і ніяк сябе не праяўляла. Дык вось зараз наша задача — дайсці да гэтай маўклівай большасці насельніцтва, проста і даходліва данесці да іх палажэнні новай Канстытуцыі, пераканаць у важнасці яе прыняцця і правядзення рэферэндуму.

— Ці думаў хто калі з нас, што давядзецца ў Канстытуцыі замацоўваць той факт, што шлюб з яўляецца саюзам жанчыны і мужчыны? Напэўна, не. Для нас гэта — звыклая і заканамерная з ява, норма жыцця, — падкрэсліла намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Валянціна Зуеўская. —  Аднак бачым, як з-за мяжы настойліва прапагандуюцца моладзі нетрадыцыйныя адносіны, аднаполыя шлюбы, што супярэчыць этычным, агульначалавечым, хрысціянскім каштоўнасцям, чаго нельга дапусціць. Замацаваны і многія іншыя важныя палажэнні, якія ўплываюць на развіццё грамадства і на наша жыццё. У прыватнасці, тое, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Што праяўленне патрыятызму, захаванне памяці аб гераічным мінулым свайго народа з яўляецца абавязкам кожнага. А яшчэ мне вельмі імпануе тое, што ў праекце новай Канстытуцыі запісана аб абавязку грамадзяніна па захаванні ўласнага здароўя. Неаднойчы назірала, як рыбакі адпраўляюцца на возера па нямоцным лёдзе. І чамусьці не задумваюцца, што гэтым падвяргаюць рызыцы не толькі сваё жыццё, аднак і жыццё людзей, якім давядзецца, у выпадку неабходнасці, іх ратаваць.

— Чалавек, які не ведае гісторыю сваёй краіны, не мае будучыні, — пераконваў намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Анатоль Сідарэнка. — Лічу, што дзеці, моладзь павінны ведаць пра Вялікую Айчынную вайну. Як пра гераічны подзвіг воінаў, партызан, падпольшчыкаў, так і якой цаной дасталася Перамога. Гэта мы выхоўваліся на расказах герояў мінулай вайны, ведалі іх у твар, захапляліся імі. А цяперашнія юнакі і дзяўчаты выраслі ў іншых умовах. Аднак і яны павінны быць патрыётамі сваёй краіны, і гэтаму іх трэба вучыць з маленства — у сям і, школе.

— А я лічу, што неабходна ўвесці цэнзуру, якая б адсочвала, што ідзе па тэлевізійных каналах, — казаў член раённага савета ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалай Калошка. — Мы ў свой час глядзелі фільмы, якія паказвалі, як  нашы салдаты ішлі ў атаку, грамілі ворага. Як мужна пераадольвалі ўсе цяжкасці, праяўлялі масавы гераізм на полі бітвы і свята верылі ў перамогу над фашыстамі. Такія эпізоды вучылі патрыятызму, любові да Радзімы. А сучасныя фільмы пра вайну карэнным чынам адрозніваюцца ад тых, на якіх выхоўваліся мы. Там нават салдаты ў новенькай чыстай форме, паголеныя. Здаецца, што ў іх усё проста і лёгка, быццам і не сядзелі ў бліндажах, не хадзілі ў атаку, не нюхалі пораху. Крыўдна вельмі, што  ваенныя эпізоды скажаюцца, не адпавядаюць рэчаіснасці.

— Мне ўзгадваецца дыялогавая пляцоўка ў Маладзечне, — у размову ўступае Святлана Чарняўская. — Вядомы гісторык Ігар Марзалюк прыводзіў прыклад, як у Ізраілі вучаць патрыятызму. Хлопчыкаў адпраўляюць на некалькі дзён у канцлагер у Асвенцім. Яны там не толькі чуюць аповеды пра вязняў, бачаць страшныя ўмовы, у якіх былі ў тым ліку і дзеці, але пражываюць іх жыццё. А ў канцы знаходжання там ім даносяць, што, калі не будуць патрыётамі сваёй краіны, іх чакае тое ж самае. Штосьці падобнае, магчыма, трэба і нашай моладзі, каб яна праніклася пачуццём патрыятызму.

— Вучыць любові да Радзімы, сваіх каранёў трэба з маленства. І пачынаць неабходна з сям і, — зазначыла адказны сакратар  раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб яднанне ветэранаў” Святлана Мінчук. — Важна, каб дзеці  ведалі свае культурныя і духоўныя традыцыі, нацыянальныя святы, а не тыя, што навязваюцца з Захаду і ідуць у разрэз з нашымі, традыцыйнымі. Лічу, што змяненні і дапаўненні, якія ўвайшлі ў праект новай Канстытуцыі, прадыктаваны часам і зыходзяць з рэалій жыцця. Ды і адлюстроўваюць усе працэсы, што адбываюцца ў грамадстве.

—  Выхаванне без навучання немагчыма. Дрэнна, што сучасных дзяцей мала вучаць разважаць, — зазначае старшыня раённай  арганізацыі Беларускага таварыства “Веды” Таццяна Нырцова. — Не ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі ўмеюць адстойваць сваю пазіцыю, яе абгрунтоўваць. А гэта таксама важна. Як тое, што выхоўваць падрастаючае пакаленне трэба патрыётамі сваёй краіны, у павазе да яе гісторыі, каранёў, традыцый, сімволікі.

— Моладзь хоча ўсё і адразу, — зазначае першы сакратар  раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Карына Емельян. — А таму бачу сваёй задачай праз актывістаў данесці да юнакоў і дзяўчат змяненні ў праекце Канстытуцыі. Прычым гаварыць з імі проста, даверліва, каб яны зразумелі і падтрымалі.

— Наша задача — ісці да людзей і размаўляць з імі, —гаворыць старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Ала Хацяновіч. — І, найперш, пра тое, што Канстытуцыя не зроблена пад кіраўніка краіны. Яна дапрацавана з улікам апошніх падзей, змяненняў у грамадстве, каб адпавядаць рэаліям жыцця і даць магчымасць краіне паспяхова развівацца. Асобным артыкулам замацавана міралюбівая палітыка нашай дзяржавы.

— Нельга падчас абмеркавання праекта Канстытуцыі абысці ўвагай і пажылых грамадзян, — зазначыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч. — Многія з іх не вельмі разбіраюцца ў палітычных пытаннях і пры прыняцці рашэння падчас рэферэндуму будуць улічваць меркаванні дзяцей, унукаў. Таму вельмі важна сфарміраваць іх уласны погляд на гэтыя падзеі. 

Галерея изображений