Працягваецца датэрміновае галасаванне

Актыўна ідуць галасаваць вяскоўцы на ўчастку для галасавання №54, які размешчаны ў Мусіцкім сельскім клубе, піша газета «Слуцкi край».

000648_101062_big.jpg

Мікалай Уладзіміравіч Жаўрыд доўгі час працаваў ветэрынарным урачом у мясцовай сельгасарганізацыі, зараз – вартаўнік у дзіцячым садзе.

У Мікалая Уладзіміравіча трое ўнукаў. Ён жадае ім самага лепшага, таму і выбар зрабіў за мір і спакой, за стабільнасць, за светлую будучыню.

Сям’я Гаршковых прыйшла на ўчастак для галасавання амаль усёй сям’ёй. Яны працуюць у жывёлагадоўчай галіне. Прагаласавалі, кажуць, за мірнае жыццё і любімую Беларусь!


Галерея изображений