Сардэчна запрашаем наведаць Свята возера “Лазурнае люстэрка”, якое адбудзецца 27 ліпеня ў Мядзелі

У праграме: выступленне аквабайкераў,  канцэртная праграма аматарскіх  мастацкіх калектываў, работа дзіцячых  атракцыёнаў,  выступленне валыншчыкаў і правядзенне майстар-класа па сярэдневяковым танцам, правядзенне майстар-класаў па відах рамёстваў, спаборніцтвы па  пляжным валейболе, спартыўныя спаборніцтвы на вадзе, водна-пеннае шоў.

Прыходзьце і прыязджайце! Прылятайце і прыплывайце!  Вам тут заўсёды рады!

 

Мядзельшчына – край азёр. У гэтым маляўнічым кутку, адным з  цікавых самабытных рэгіёнаў Мінскай вобласці, курортнай   зоне, прыгожым Нарачанскім азёрным краі, дзе з пакалення ў пакаленне   беражліва захоўваюцца  каляндарныя і сямейныя абрады і святы з мілагучнымі песнямі, адметнымі танцамі, цікавымі гульням, дзе сваю шматгранную фальклорную скарбонку Мядзельшчына  гасцінна расчыняе перад наведвальнікамі, гасцямі  і замежнымі турыстамі, раскінуліся 52  возеры, самае  вялікае з якіх – возера  Нарач.  Яго называюць то “блакітным сэрцам”, то “беларускім морам”,  то “жамчужынай Беларусі”. 

Азёры – гэта заўсёды тайна, натхненне, казка, бо кожнае з іх не толькі цікавы прыродны аб’ект, але і  духоўная каштоўнасць, у якой, як у чароўнай скрыні, схаваны паданні і легенды, прымаўкі і прыказкі, цікавыя назвы і мясцовыя падзеі.

Азёры па-свойму могуць размаўляць, маюць сваю непаўторную энергетыку, сваю аўру. Яна – у мелодыях хваляў, дрэў, у шэпаце траснікоў,  у галасах  птушак. Патрэбна толькі прыехаць сюды, каб сэрцу адчыніліся таямніцы  чароўных азёр.

Галерея изображений