У Бабровічах і Дорах Валожынскага раена выбаршчыкам дораць творчасць артысты

У асноўны дзень выбарчай кампаніі на ўчастках для галасавання працуюць творчыя калектывы. Выдатны канцэрт арганізавалі на Бабровіцкім выбарчым участку ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні «Сваякі».

Роўна ў 10 гадзін на Дорскім выбарчым участку пачаўся канцэрт, падрыхтаваны артыстамі сельскага дома культуры. Працуе тут і выстава творчых работ «Вобразы ў мастацтве» мясцовага філіяла Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Галасаванне ж праходзіць у штатным рэжыме. Выканаць грамадзянскі абавязак сюды прыйшла і жыхарка вёскі Доры Часлава Ізыдараўна Фурс.

Галерея изображений