В Любани пройдет ІІ областной праздник искусств «Палескія сустрэчы»

У рамках даннага мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кнігі доктара мастацтвазнаўства, прафесара Вольгі Дадзіёмавай «Музычныя промні Любані ў залатым коле Міншчыны». Беларуская культура – моцная сваімі малымі гарадамі. Так склалася гістарычна, таму лагічна, што менавіта на іх базе развіваецца фестывальны рух краіны. Фестываль яднае тое, што ён носіць асветніцкі характар, імкнецца прыцягнуць моладзь да музыкі, да нацыянальнага мастацтва. Менавіта ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў распачнуцца музычныя сустрэчы з ансамбля флейтыстаў Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам: заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, доктара навук, прафесара У.Скараходава.

Адметнасцю фэсту стане сустрэча з юнымі мастакамі школ мастацтваў Міншчыны ў рамках абласной АРТ-сесіі, а таксама ўзнагароджванне і канцэрт лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Свята будзе праходзіць на трох пляцоўках — у Любанскай дзіцячай школе мастацтваў, Сароцкім сельскім Доме культуры і на цэнтральнай плошчы горада. Асаблівым падарункам для аматараў стане канцэрт беларускай класічнай музыкі «Любанскія мары Станіслава Манюшкі», прысвечаныя 195-годдзю кампазітара. Беларускія словы і лепшыя творы выключна ў жывым выкананні прапануюць артысты аркестра і лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў у вялікай святочнай праграме «Цудоўныя восеньскія мелодыі».

Аднак душой святочнай праграмы, безумоўна, будзе аркестр Міхаіла Фінберга. Гэты калектыў па праву стаў цэнтральнай фігурай фестывальнага руху ў рэспубліцы, у які арганічна ўпісаўся і Любань, заўжды дэманструючы высокі густ і сапраўдную любоў да беларускай музыкі і беларускага паэтычнага слова (праграма свята прыкладаецца).

Галерея изображений