Региональные новости: Воложинский район

Вторник, 21 марта 2017 09:30  |  Источник  Працоўная слава

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

Новы аб’ект асвойваюць рабочыя ААТ “ПМК-188” – будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў вёсцы Яршэвічы.

Яна ўключае ў сябе сеткі водазабеспячэння і электразабеспячэння, а таксама артэзіянскую свідравіну. Будаўнічыя работы пачаліся літаральна на мінулым тыдні. З абласнога бюджэту выдаткавана 348 тысяч рублёў.

Натарыусы натарыяльнай канторы Валожынскага раёна ў рамках акцыі па бясплатным кансультаванні грамадзян па пытаннях, звязаных з натарыяльнымі дзеяннямі, што была прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пракансультавалі 22 жыхароў раёна, у тым ліку 8 чалавек у Ракаве.

Натарыус Івянецкай натарыяльнай канторы даў бясплатным кансультаванні чатыром грамадзянам, што звярнуліся ў той дзень.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. М. Адамовіч разам з дырэктарам Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў А. В. Язерскім прысутнічалі на размеркаванні ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

Для раёна адабралі чатырох маладых спецыялістаў: па размеркаванні будуць чакаць выкладчыка па класе фартэпіяна ў Івянецкую школу мастацтваў і харэографа ў Дорскі філіял гэтай школы, акардэаніста ў івянецкі дом культуры і арганізатара масавых мерапрыемстваў-харавіка ў раённы цэнтр культуры.

Прадстаўнікі раёна маюць намер прысутнічаць таксама на размеркаванні ў Маладзечанскім музычным каледжы імя М.-К. Агінскага, якое адбудзецца 21 сакавіка, пазней – ва Універсітэце культуры.

За бягучы сезон наш лясгас павінен нарыхтаваць 140 тон бярозавага соку. Пачалі падсочку з 13 сакавіка. Да нарыхтоўкі бярозавіка прыступілі ў Валожынскім, Івянецкім, Ракаўскім, Пяршайскім, Вішнеўскім і Багданаўскім лясніцтвах.

Нарыхтаваны сок будуць пастаўляць на Стаўбцоўскі і Маладзечанскі харчовыя камбінаты і ААТ “Ілаўскае” ў Вілейскі раён. Бярозавы сок рэалізуецца і насельніцтву. Кошт 1 літра – 18 капеек.

З 9 па 11 сакавіка ў Барысаве праходзіла першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2002 года нараджэння.

Анастасія Патоцкая і Яна Раманчык з нашага раёна ў каторы раз даказалі, што ім няма роўных. Дзяўчаты занялі першае месца ў камандным заліку.

9 сакавіка ў Мінску адбыўся конкурс прыгажосці “Міс гандаль-2017”. Конкурс праводзіцца сярод работнікаў гандлю і грамадскага харчавання, арганізацый перапрацоўчай прамысловасці.

За званне лепшай змагаліся 14 дзяўчат, сярод якіх была і ўраджэнка Валожыншчыны Марыя Зяневіч, у дзявоцтве Арлоўская. Яна прадстаўляла на шоу “Мінскхлебпрам”.

Марыя Зяневіч нарадзілася ў вёсцы Пакуці. Скончыла з чырвоным дыпломам Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж па спецыяльнасці “тэхнолаг хлебабулачных і макаронных вырабаў”, затым завочна – Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “інжынер-тэхнолаг”. Працуе на Мінскім хлебазаводзе № 3. У рамках конкурсу прайшлі чатыры дэфіле: “Вясенні настрой”, прэзентацыя прадпрыемства, “Я і спорт” і дэфіле ў вячэрнім строі. На конкурсе талентаў наша зямлячка выконвала прыпеўкі пра дыетычны хлеб, канкурэнтаў. У фінале шоу, набраўшы найбольшую колькасць балаў у галасаванні гледачоў, М. Зяневіч названа пераможцай у намінацыі “Міс глядацкіх сімпатый”.

Рэканструкцыя гарадской кацельні пачалася яшчэ ў мінулым годзе і прыпынена з пачаткам ацяпляльнага перыяду.

Запланавана ўстаноўка трох новых катлоў, каб у поўнай меры забяспечыць цяплом раёны жылой забудовы. Грошы на рэканструкцыю выдаткаваны з абласнога бюджэту. Кошт аднаго катла вагаецца ў межах 40 тысяч рублёў. Завершацца работы пасля заканчэння бягучага ацяпляльнага перыяду. Падрадная арганізацыя, якая вядзе іх, – Маладзечанскае ПМК-212.

 

Прочитано 603 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лён - это особая культура и отношение к ней должно быть особым…»

14.08.2017
Рабочая поездка, Слуцкий район