Чытаем па-беларуску з Velcom

Понедельник, 10 апреля 2017 14:01  |  Источник  Минский областной институт развития образования

«Чытаем па-беларуску з Velcom» – пад такой назвай у Беларусі праходзіць сацыяльна арыентаваны адукацыйны праект, накіраваны на прывіццё цікавасці да роднай мовы і літаратуры ў малодшых школьнікаў, прапаганду чытання на беларускай мове.

У красавіку-маі мерапрыемствы праекта з удзелам знакамітых асоб пройдуць у 25 установах адукацыі Мінскай вобласці. Старт сімвалічна будзе зададзены ў беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысыва. У творчай атмасферы апынуцца навучэнцы на цікавых уроках літаратурнага чытання, падчас правядзення віктарын, спаборніцтваў і конкурсаў у інтэрактыўным фармаце. Запланаваныя мерапрыемствы накіраваны не толькі на атрыманне ведаў па беларускай мове, культуры і літаратуры, але і на набыццё пазітыўных эмоцый.

У рамках праекта «Чытаем па-беларуску з Velcom» прагучаць вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў у выкананні знакамітых гасцей, настаўнікаў, навучэнцаў, адбудуцца віртуальныя экскурсіі па родных мясцінах пісьменнікаў і паэтаў. Малодшыя школьнікі змогуць зрабіць сэлфі з гасцямі мерапрыемстваў.

Завяршыць першы дзень праекта запланавана ў Цэнтральнай бібліятэцы г. Барысава. Там адбудзецца тэлемост, на якім эстафета правядзення праекта будзе перададзена Салігорскаму раёну. 

Прочитано 238 раз