ХІ областной фестиваль детского театрального творчества «Чароўны куфэрак» пройдет в Любанском районе 18-20-мая

Вторник, 16 мая 2017 16:40  |  Источник  соб.инф.

18-20 мая 2017 года ў Любанскім раёне пройдзе ХІ абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак”, які на працягу двух дзесяцігоддзяў вабіць прыхільнікаў тэатральнага мастацтва не толькі з Міншчыны, але і з усёй Беларусі, з краін бліжняга замежжа. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 18 мая 2017 г. у 13.30.

У фестывалі прымуць удзел 15 тэатральных калектываў, сярод якіх – лепшыя дзіцячыя і маладзёжныя тэатры Міншчыны, гасцявыя калектывы з Мінска, Гродна, Харкава.

ХІ фестываль “Чароўны куфэрак” пройдзе пад зоркай святкавання 500-годдзя выхаду ў свет першай кнігі Францыска Скарыны. З гэтай нагоды да фестывальных падзей будзе прымеркавана прэзентацыя зборніка п’ес драматургічнага конкурсу “Францыск Скарына і сучаснасць” у выданні Цэнтра беларускай драматургіі. Увечары 18 мая 2017г., у рамках праекта “Тэатральная бяссоніца”, у паказе акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі для моладзі адбудзецца спектакль па п’есе А.Іванова “Гэта ўсё яна”.

На наступны дзень, у пятніцу, 19 мая, адбудзецца тэатральна-карнавальнае шэсце ад цэнтральнай плошчы да парка культуры і адпачынку, дзе працягнецца ў выглядзе сапраўднага свята дзяцінства “Тэатральны хаўрус”, а ўвечары таго ж дня ўвазе гледача будзе прадстаўлена камедыя па творах Леапольда Родзевіча і Францішка Аляхновіча “Адамавы жарты” з удзелам былых выхаванцаў “Чароўнага куфэрка”, якія сталелі разам з фестывалем,
а  цяпер – прафесійныя акцёры.

Як асобная старонка тэатральнага дзейства будуць прадстаўлены спектаклі лялечных тэатраў вобласці з Дзяржынскага, Стаўбцоўскага, Валожынскага, Мінскага раёнаў і г.Слуцка.

У рамках фестывалю будзе праходзіць творчая лабараторыя для кіраўнікоў дзіцячых тэатральных калектываў.

Старшыня журы фестывалю – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук. Сустаршыня журы – актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народная артыстка Беларусі, прафесар Марыя Георгіеўна  Захарэвіч. 

Прочитано 229 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лён - это особая культура и отношение к ней должно быть особым…»

14.08.2017
Рабочая поездка, Слуцкий район