Мы помнім, шануем, вучымся...

Понедельник, 04 декабря 2017 16:45  |  Источник  Союз писателей

ДУ “Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж” у чарговы раз запрасіў на сустрэчу са сваімі навучэнцамі пісьменнікаў Мінскай вобласці. 

Папярэдняе выступленне пісьменнікаў Міншчыны адбылося 16 мая бягучага года. На гэты раз 29 снежня у актавай зале каледжа сабралася каля 150 навучэнцаў, каб паслухаць вершы старшыні Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Святаны Быкавай, яе намесніка Бажэны Ганушкінай і паэта і барда з горада Вілейкі Уладзіміра Цануніна. Мерапрыемства было прысвечана юбілеям знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якія ў гэтым годзе адзначала ўся наша краіна: 135-годдзю з Дня нараджэння Янкі Купалы і  Якуба Коласа, 105-годдзю з Дня нараджэння Максіма Танка, а таксама 500-годдзю з Дня беларускага першадрукавання. Са сцэны прагучала шмат вершаў і песень, прысвечаных гэтым датам.    

Прочитано 70 раз