Новости Воложинского района

Пятница, 15 декабря 2017 11:00  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

У краіне стартавала агульнарэспубліканская акцыя Таварыства Чырвонага Крыжа “Ёлка жаданняў”. У яе ўключылася і раённая арганізацыя Таварыства. Грашовыя ахвяраванні і рэчы, канцылярскія прылады прымаюцца па адрасе: вул. Партызанская, 6а.

Дабрачынная акцыя пачалася з пачатку снежня і працягнецца да 16 студзеня будучага года. Ідзе збор навагодніх і калядных падарункаў для выхаванцаў аддзялення сацыяльнага прытулку, дзяцей з мнагадзетных і няпоўных сем’яў, дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, адзінокіх пажылых людзей. Не павінна застацца тых, хто ў гэтыя святочныя дні не атрымае ніводнага падарунка, не адчуе цяпло і дапамогу бліжняга.

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з падвальнага памяшкання ў доме № 6 па вуліцы Партызанскай райцэнтра пераехаў у новы будынак ДЮСШ. Ранейшае памяшканне здадзена ў арэнду.

З 4 снежня ўсе трэніроўкі па футболе, баскетболе і групавыя заняткі фітнесам, ёгай і іншыя праводзяцца ў новых шыкоўных спартыўных залах. Абсталяваны і рабочыя кабінеты для адміністрацыі ФАЦа.

У аграсядзібе “Мядовая каралева” непадалёк Ракава з вясны будзе прадастаўляцца такая працэдура, як сон на пчолах, ці сон на вуллях.

Запах мёду, манатонная дзейнасць працаўніц-пчол у вуллі і ўвогуле сама атмасфера павінны расслабляць чалавека і заспакойваць нервы, даваць яму сапраўдны адпачынак. Лічыцца, што 2-3 гадзіны сну на вуллі цалкам замяняюць 8-гадзінны начны сон. Звычайна такія працэдуры аказваюцца з мая па верасень, калі адбываецца найбольш актыўная фаза развіцця пчалінай сям’і. У дадзены момант на аграсядзібе абсталёўваецца адзін апі-домік на два спальныя месцы.

13 снежня на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў “круглы стол” па праблемах постінтэрнатаўскай адаптацыі “У самастойнае жыццё”. На яго былі запрошаны маладыя жыхары раёна, якія скончылі спецустановы адукацыі.

На ўліку ў цэнтры стаяць 19 чалавек. На пасяджэнне прыбылі 9. Амаль кожнага хвалявалі пытанні атрымання жылля і рабочага месца. Такая інфармацыя была прадастаўлена. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С. Паскробка расказала, як вядзецца ўлік дзяцей-сірот, іх далейшы лёс таксама не выпускаецца з поля зроку. Загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання цэнтра Н. Радына спынілася на атрыманні адраснай сацыяльнай дапамогі і гуманітарнай дапамогі. У рамках акцыі “Верым у цуды” госці атрымалі падарункі, іх запрасілі наведаць салон “Міласэрнасць”.

Івянецкі музей традыцыйнай культуры рыхтуецца ладзіць батлеечнае відовішча. Спектакль будзе называцца “Цар Ірад”. Дэманстраваць тэатральнае прадстаўленне мяркуюць з 15 снежня па 15 студзеня. Дарэчы, прымаюць папярэднія заяўкі.

Лялькі зроблены супрацоўнікамі музея. У ролі артыстаў таксама будуць прабаваць сябе штатныя супрацоўнікі. Абяцаюць цікавую і пазнавальную святочную дзею.

Ажылі памяшканні, засвяціліся навагодняй ілюмінацыяй вокны на першым паверсе гандлёвага цэнтра ў Івянцы. Занялі гандлёвую плошчу прадпрымальнікі, якія зрабілі добры бягучы рамонт.

Цяпер злева размешчаны крама, што гандлюе абуткам, і магазін “Удачнік”, у якім можна набыць усё для сада і агарода, а таксама розныя дробязі. Пры ўваходзе справа, дзе ў савецкія часы месціўся кафетэрый, прадаецца дзіцячае адзенне.

На працягу двух дзён у Гродне праходзіў рэспубліканскі турнір па валейболе сярод каманд сістэмы прафтэхадукацыі.

Каманда дзяўчат нашага сельскагаспадарчага ліцэя абараняла гонар Мінскай вобласці, папярэдне выйграўшы абласныя спаборніцтвы. На гэты раз ім давялося задавольвацца шостым месцам. У каманды Магілёўскай вобласці валожынскія дзяўчаты выйгралі, а ў барацьбе за 5-6 месца саступілі два ачкі сваім равесніцам з Віцебскай вобласці.

Прочитано 175 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Выражаю слова благодарности всем, кто внес свой вклад в общее дело развития Минщины…»

15.01.2018

80 лет Минской области