Аб парадку галасавання

Пятница, 09 февраля 2018 10:30  |  Источник  Газета "Прамень", Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Паважаныя выбаршчыкі! 18 лютага 2018 года пройдуць выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

З 13 па 17 лютага 2018 года будзе праводзіцца датэрміновае галасаванне. Час работы ўчасткаў для галасавання: з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.

Прагаласаваць датэрмінова маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца.

Галасаванне ў дзень выбараў 18 лютага 2018 года праводзіцца з 8 да 20 гадзін.

Пры правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, уключанаму ў спіс, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці аднаго з ўказаных ніжэй дакументаў, якія выдадзены ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь: ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы); службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі); вадзіцельскага пасведчання; пенсійнага пасведчання (пры наяўнасці ў ім фотаздымка); студэнцкага білета; даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія згубілі пашпарт); пасведчання на права жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь).

Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык распісваецца ў адпаведнай графе спіса выбаршчыкаў. Бюлетэнь запаўняецца тым, хто галасуе, у кабіне або пакоі для тайнага галасавання.

Пры галасаванні выбаршчык ставіць у бюлетэні любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога галасуе. Калі выбаршчык галасуе супраць усіх кандыдатаў, то ставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад радка «Супраць усіх кандыдатаў».

Калі ў бюлетэнь унесена прозвішча толькі аднаго кандыдата, то пры галасаванні за кандыдата выбаршчык ставіць любы знак у квадраце пад словам «за», а пры галасаванні супраць кандыдата ставіць любы знак у квадраце пад словам «супраць».

Выбаршчык, які не мае магчымасці самастойна запоўніць бюлетэнь, мае права запрасіць у кабіну або пакой для тайнага галасавання іншую асобу паводле свайго меркавання, акрамя членаў участковай і вышэйстаячых камісій, кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб, назіральнікаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Калі выбаршчык лічыць, што пры запаўненні бюлетэня зрабіў памылку, яму трэба звярнуцца да члена ўчастковай камісіі, які выдаў бюлетэнь, з просьбай выдаць яму новы бюлетэнь узамен сапсаванага. Выбаршчык ставіць на сапсаваным бюлетэні свой подпіс. Член камісіі выдае выбаршчыку новы бюлетэнь.

Калі выбаршчык па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён мае права пісьмова або вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. Выбаршчык можа перадаць такую просьбу ва ўчастковую камісію пры садзейнічанні іншых асоб, напрыклад, сваякоў, суседзяў. Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца.

Выбаршчык можа звярнуцца з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы свайго знаходжання ў дзень выбараў у любы час пасля ўтварэння ўчастковай камісіі, а ў дзень выбараў – не пазней, чым за дзве гадзіны да заканчэння часу галасавання, г. зн. да 18 гадзін.

Таццяна БУКАТА, сакратар Стаўбцоўскай раённай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

КРУГЛАСУТАЧНАЕ ДЗЯЖУРСТВА СУПРАЦОЎНІКАЎ МІЛІЦЫІ

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў – адказная кампанія для супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў, якія прызваны забяспечыць ахову грамадскага парадку, а таксама захаванасць дзяржаўнай маёмасці на ўчастках для галасавання.  

– На ўсіх 35-ці ўчастках для галасавання (18-га лютага, у дзень асноўнага галасавання, іх будзе 37 – дадаткова будуць арганізаваны ўчасткі ў цэнтральнай раённай бальніцы і Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў) арганізавана дзяжурства супрацоўнікаў райаддзела ў кругласутачным рэжыме. З 12-га лютага, напярэдадні датэрміновага галасавання, мы пераходзім на ўзмоцнены варыянт нясення службы, – адзначыў намеснік начальніка райаддзела міліцыі – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Руслан Харута.

З супрацоўнікамі міліцыі праведзены неабходныя інструктажы. Яны заступаюць на кругласутачнае дзяжурства ў поўнай службовай амуніцыі. Для паўнацэннага нясення службы ёсць дамоўленасць са старшынямі ўчасткаў для галасавання аб выдзяленні на ўчастку дзяжурнаму супрацоўніку міліцыі асобнага памяшкання, аснашчанага мінімальным бытавым наборам.

Папярэдне райаддзелам міліцыі і іншымі службамі было праведзена камісійнае абследаванне ўсіх участкаў для галасавання на тэрыторыі раёна па іх умацаванасці, бяспецы і т. п. Пра выяўленыя недахопы праінфармавана раённая выбарчая камісія. На цяперашні момант большасць заўваг, якія маглі б адбіцца на функцыянаванні ўчастка для галасавання, ухілена, іх гатоўнасць адпавядае сучасным патрабаванням. Па ўсіх узнікшых пытаннях супрацоўнік міліцыі на ўчастку працуе ў цесным кантакце з яго старшынёй.

Руслан Харута звяртае ўвагу, што ў выпадку выяўленых парушэнняў грамадскага парадку непасрэдна на ўчастку для галасавання або паблізу яго супрацоўнік міліцыі будзе рэагаваць згодна з заканадаўствам. Падобная практыка дзейнічала і падчас усіх ранейшых выбарчых кампаній.

З вопыту іх правядзення на Стаўбцоўшчыне можна казаць пра станоўчы імідж выбараў, пра тое, што выбаршчыкі прыходзяць на ўчастак з пазітыўным настроем і свабодна, з жаданнем уплываць на будучае раёна і краіны ў цэлым, выяўляюць сваю волю.

Супрацоўнікі міліцыі паралельна выконваюць свае абавязкі ў цэлым па захаванні правапарадку і грамадскай бяспекі ў раёне. Працуюць усе службы і структурныя падраздзяленні, каб у кожнага жыхара раёна і яго гасцей былі ўпэўненасць у заўтрашнім дні, пачуццё бяспекі.

Подробнее

Прочитано 212 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета