13 Лютага пачынаецца датэрміновае галасаванне

Понедельник, 12 февраля 2018 09:10  |  Источник  Газета "Бярэзінская панарама", Сяргей БАБУРА, старшыня раённай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў

13 лютага ўчасткі для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў прымуць першых выбаршчыкаў, якія пажадаюць прагаласаваць датэрмінова.

Такая норма вызначана артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь для грамадзян, якія па розных прычынах не змогуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі непасрэдна ў дзень выбараў. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычыны, па якой чалавек не можа прыйсці ў памяшканне для галасавання непасрэдна ў дзень выбараў, не патрабуецца.
Датэрміновае галасаванне праводзіцца з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін у памяшканні выбарчай камісіі ў прысутнасці не менш двух членаў участковай камісіі. На ўчастку па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, утвораным ва ўстанове аховы здароўя “Бярэзінская ЦРБ”, галасаванне будзе арганізавана толькі ў асноўны дзень выбараў — 18 лютага.
Выбаршчык, які атрымаў бюлетэнь, распісваецца ў спісе выбаршчыкаў і ўказвае дату датэрміновага галасавання.
У членаў участковых камісій, якія прысутнічаюць на выбарчых участках, кожны выбаршчык мае права атрымаць кансультацыю аб парадку запаўнення бюлетэня для галасавання, а таксама па ўсіх іншых пытаннях, што датычаць выбарчага права.
Застаецца нагадаць, што датэрміновае галасаванне працягнецца да 17 лютага ўключна, а 18 лютага — асноўны дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Подробнее

Прочитано 174 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Основа всего – нужно жить и работать в русле закона, тогда всё будет понятно и ясно…»

16.05.2018
Молодечно, прием граждан