ВЫБОРЫ 2018: Условия для голосования людей с ограниченными физическими возможностями созданы практически на всех избирательных участках Копыльщины

Вторник, 13 февраля 2018 13:10  |  Источник  Газета "Слава працы", Сяргей КОЗЕЛ

Пра гэта паведаміў старшыня раённай выбарчай камісіі Іван Бабко.

Паводле яго слоў, у гэтую, як і ў папярэднія, выбарчую кампанію асаблівая ўвага надаецца магчымасці прагаласаваць і выканаць свой грамадзянскі абавязак людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Так, у раёне на ўчастках створана безбар’ернае асяроддзе. Акрамя таго, арганізавана дзяжурства валанцёраў для сустрэчы інвалідаў, лю-дзей сталага ўзросту і іншых асоб, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Напрыклад, Камсамольскі гарадскі ўчастак для галасавання № 19 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання знаходзіцца ў сярэдняй школе № 2 г. Капыля, будынак якой абсталяваны пандусам і поручнямі. Таму людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі могуць наведаць ўчастак і прагаласаваць на месцы. Але, як адзначае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Надзея Хаміцэвіч, большасць з іх выказалі жаданне прагаласаваць па месцы іх знаходжання, і ім будзе дадзена такая магчымасць. Дарэчы, любы грамадзянін можа звярнуцца ў выбарчую камісію з аналагічнай просьбай.

Не засталіся па-за ўвагай і інваліды па зроку. У іх распараджэнні будзе павелічальнае шкло (лупа). Калі ж выбаршчык па стане здароўя не можа самастойна запоўніць бюлетэнь, ён мае права запрасіць у кабіну для тайнага галасавання памочніка, каго-небудзь па сваім меркаванні, акрамя членаў участковай выбарчай камісіі, назіральнікаў, кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб.

Увогуле ж, на ўсіх выбарчых участках створаны аптымальныя ўмовы, каб выбаршчыкі, у тым ліку і з абмежаванымі магчымасцямі, маглі выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Подробнее

Прочитано 189 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета