ВЫБОРЫ 2018: З прыўзнятым настроем

Вторник, 13 февраля 2018 13:10  |  Источник  Газета "Прамень", Надзея БАТАЛКА

Пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Дзераўнянскі выбарчы ўчастак № 32 належным чынам абсталяваны для правядзення выбараў. Тут зарэгістравана 648 выбаршчыкаў – гэта жыхары аграгарадка Дзераўная і вёскі Агароднікі. Сярод выбаршчыкаў трое маладых людзей будуць галасаваць упершыню. Дадаткова на гэтым участку прагаласуюць і тыя, хто знаходзіцца на лячэнні і сацыяльных ложках у Дзераўнянскай участковай бальніцы.

– Людзі на нашым выбарчым участку адказныя, яўка заўжды літаральна стопрацэнтная, датэрмінова аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты прыходзіць звычайна палова выбаршчыкаў, – расказвае старшыня камісіі Галіна Каразей. – Чакаем, што і на гэтых выбарах людзі праявяць не меншую актыўнасць і выканаюць свой грамадзянскі доўг.

Члены камісіі пастараліся папярэдне данесці вяскоўцам інфармацыю аб усіх кандыдатах. Размясцілі яе на прадпрыемствах, у месцах масавага знаходжання грамадзян, заходзілі з запрашэннямі да выбаршчыкаў дамоў. Да хворых і састарэлых, якія не могуць прыйсці на ўчастак, члены камісіі ў дзень галасавання прыязджаюць дадому. Транспартам забяспечвае кіраўніцтва ААТ АБФ «ПМК-74–Налібакі». Асаблівая ўвага ўдзяляецца інвалідам-калясачнікам, іх на ўчастку трое.

– У день выбараў у нас шматлюдна, пануе прыўзняты настрой, – дадае Галіна Станіславаўна. – Для людзей работнікі Дзераўнянскай школы мастацтваў ладзяць канцэртную праграму, падрыхтавалі яе і сёлета.

Подробнее

Прочитано 76 раз