Новости Воложинского района

Среда, 14 февраля 2018 10:25  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

Новы кіраўнік з’явіўся ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі раённай бальніцы. На гэту пасаду прызначана малады спецыяліст, урач лабараторнай дыягностыкі Юлія Васільеўна Шкуратава.

У наш раён Ю. Шкуратава прыехала па размеркаванні ў жніўні 2017 года пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Да яе клінічную лабараторыю 14 гадоў узначальвала Ірына Васільеўна Багданкевіч. А ўвогуле Ірына Васільеўна адпрацавала ў калектыве бальніцы без малога 50 гадоў. Зараз яна вельмі дапамагае сваёй маладой пераемніцы, шчыра дзеліцца набытым вопытам.

Напрыканцы студзеня ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла першая выязная кансультацыя для людзей з інваліднасцю, сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды і маладыя інваліды, якія пражываюць на тэрыторыі Валожынскага сельсавета. На кансультацыі прысутнічалі 26 чалавек. Усяго запланавана правесці 7 аналагічных кансультацый. Наступная павінна адбыцца 16 лютага ў гарпасёлку Івянец.

У праграме разглядаліся пытанні аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі, тых, хто сабраўся, праінфармавалі аб палажэннях Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю, замацаваных у іх правах і свабодах, прадастаўленні механізма прававой абароны людзей з інваліднасцю. Адбылася таксама прэзентацыя праекта, які стартаваў у нашым раёне 13 лістапада 2017 года і ўшчыльную тычыцца людзей з інваліднасцю. Аказвалася псіхалагічная кансультацыя. Вялікую цікаўнасць прысутныя праявілі да мультымедыйнай матывацыйнай прэзентацыі, якая расказвала пра жыццё і дзейнасць сусветна вядомых людзей з інваліднасцю, іх поспехі і дасягненні. Кансультацыю праводзілі загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу і прагназавання А. Рай, спецыяліст аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання С. Лісоўская, кіраўнік праекта – старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам Л. Шчарбачэвіч, псіхолаг цэнтра, трэнер выязных касультацый А. Жданюк.

У Маладзечне прайшлі традыцыйныя занальныя спаборніцтвы для юнакоў дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту “Абаронца Айчыны”.

Каманда нашага раёна, у якую ўваходзілі шэсць вучняў гімназіі № 1, сельскагаспадарчага ліцэя і Сакаўшчынскай СШ, выступіла годна і ўвайшла ў тройку прызёраў.

Вучні 5-7 класаў Пяршайскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа разам з настаўніцай Галінай Мечыславаўнай Арцішэўскай 4 лютага пабывалі ў сталічным тэатры імя Я. Купалы на спектаклі ў дзвюх дзеях “Ноч на Каляды”.

Спектакль стаў для іх выязным урокам па прадмеце "Мастацтва (айчынная і сусветная культура)". Такія ўрокі вельмі падабаюцца школьнікам.

Толькі ў нашай вобласці здзяйсняецца бясплатная рэабілітацыя інвалідаў па зроку. Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама выдзяляе гэтай катэгорыі людзей бясплатныя пуцёўкі ў санаторый “Пад’ельнікі” Уздзенскага раёна, на базе якога адкрыта аддзяленне рэабілітацыі інвалідаў па зроку.

У 2017 годзе 9 інвалідаў з нашага раёна прайшлі курс рэабілітацыі і аздараўлення. На бягучы год на раён выдзелены 8 пуцёвак. Першы жадаючы аздаравіцца можа паехаць у санаторый ужо з 6 сакавіка.

Зіма гэтага года, можна сказаць, балавала насельнікаў лясных угоддзяў цёплым надвор’ем. Аднак назіраліся і маразы, апошнім часам – шмат снегу.

У лютаўскія дні работнікі раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў найбольш актыўна сталі падкормліваць дзікіх капытных жывёл. У ход пайшлі нарыхтаваныя зерне і сакавітыя кармы. Для выкладкі кармоў абсталяваны 24 кармушкі для казуляў і 8 – для аленяў.

З 7 лютага ў памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” на вуліцы Партызанскай пачала працаваць выстава фотаработ “Па рэках Беларусі”.

На ёй прадстаўлены каля 90 каляровых фотаздымкаў члена аб’яднання, жыхара райцэнтра Міхаіла Станкевіча. Своеасаблівыя справаздачы пра падарожжы занатаваны і ў шматлікіх папках.

Прочитано 374 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018