ВЫБОРЫ 2018: Выбары — 2018

Среда, 14 февраля 2018 12:35  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

На Гагарынскім выбарчым участку № 1, што размясціўся на базе гімназіі № 1 г. Валожына, у спісках значацца 1845 чалавек.

Як паведаміла старшыня ўчастковай камісіі Алена Іванаўна Клачко, большасць з іх традыцыйна накіроўваюцца да месца для галасавання ў асноўны дзень – нядзелю. Аднак і датэрміновае галасаванне тут мела ўдалы старт. Толькі ў першую гадзіну першага дня  прагаласавалі 16 выбаршчыкаў. Члены камісіі падрыхтавалі для самых адказных грамадзян некалькі прыемных сюрпрызаў. Сярод іх – падарункі для першага наведвальніка, для маладых людзей, якія прымаюць удзел у важнай палітычнай кампаніі ўпершыню.

Датэрмінова звычайна галасуюць людзі, якія па нейкай прычыне не могуць наведаць участак у дзень выбараў. Настрой у кожнага, хто ўжо аддаў свой голас за  кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, цудоўны.

Старшыня камісіі Алена Іванаўна КЛАЧКО ўручыла памятны падарунак першай наведвальніцы. Літаральна з пачаткам работы ўчастка сюды завітала Алена Іванаўна САДОЎСКАЯ.

Маладую маці Алену Мікалаеўну РАДЗІВІЛКА, якая прыйшла галасаваць з сынам Мацвеем, вітала член камісіі, дырэктар раённага музея Наталля Паўлаўна ЛОЎЧАЯ. Запрашальны білет, што атрымаў Мацвей, дае магчымасць усёй сям’і Радзівілка азнаёміцца з экспазіцыяй музея ў любы зручны для іх час.

Хрысціна Васільеўна КОСІК прыбыла ў гімназію па службовай патрэбе і тут жа наведала выбарчы ўчастак. Маладая жонка і маці вырашыла выхадныя прысвяціць сваім родным. За прадастаўленую магчымасць прагаласаваць загадзя шчыра ўдзячная.

Подробнее

Прочитано 190 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Основа всего – нужно жить и работать в русле закона, тогда всё будет понятно и ясно…»

16.05.2018
Молодечно, прием граждан