Удзел пісьменнікаў Міншчыны ў міжнародным мерапрыемстве

Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прыняло актыўны ўдзел у рабоце XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая праходзіла з 28 лютага па 4 сакавіка 2018 года.

На пляцоўках выставачнага комплексу “БелЭкспа” літаратары Міншчыны правялі шматлікія прэзентацыі сваіх новых кніг, удзельнічалі ва ўзнагароджанні пераможцаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Радзіма мая дарагая”, прысвечанага 100-годдзю Алеся Бачылы.

У апошні дзень выставы пісьменнікі Мінскай вобласці прадставілі свае таленты ў канцэрце пад назвай “Сцяжынкамі роднага краю”, які прайшоў на цэнтральнай пляцоўцы выставы. Старшыня ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Чаргінец М.І. выказаў удзячнасць літаратарам Міншчыны і ўзнагародзіў аддзяленне дыпломам “За яскравае прадстаўленне літаратурна-мастацкай кампазіцыі “Сцяжынкамі роднага краю” на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы”.

Прочитано 594 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан