Новости Воложинского района

Вторник, 10 апреля 2018 11:00  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

З 28 сакавіка па 1 красавіка на сцэне Палаца культуры чыгуначнікаў у Мінску праходзіў Міжнародны форум народнай творчасці і фальклору. Яго арганізатарам выступала расійская кампанія “SoundsLife”. У форуме прымалі ўдзел салісты і калектывы з Беларусі, Расіі, Рэспублікі Крым і Кітая ў наступных намінацыях: “Інструментальная творчасць”, “Народны танец” і “Народны вакал”.

Дзіцячы інструментальны ансамбль “Менестрэлі” Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў годна прадставіў на творчым форуме наш раён і свой аграгарадок і стаў лаўрэатам III ступені. Акрамя конкурсу, юныя музыканты і іх кіраўнік Кацярына Дварэцкая паўдзельнічалі ў майстар-класе, які праводзіў прафесар, народны артыст Рэспублікі Беларусь, цымбаліст Яўген Гладкоў, і атрымалі сертыфікат міжнароднага ўзору. Прэзідэнт форуму С. Казакова даслала падзячнае пісьмо дырэктару школы мастацтваў П. А. Дварэцкаму, у якім адзначыла, што “Менестрэлі” на высокім узроўні прадставілі сваю рэспубліку і ўзнагароджаны дыпломам і прызамі. У лісце гаворыцца таксама, што арганізатары будуць рады вітаць ракаўчан на міжнародных фестывалях і конкурсах.

“Арганізацыя работы вучнёўскага самакіравання, маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый. Метады ўцягвання моладзі ў грамадска-значную сацыяльную дзейнасць” – тэма апошняга пасяджэння метадычнага аб’яднання педагогаў-арганізатараў школ раёна. Праходзіла яно на базе Ракаўскай сярэдняй школы.

Пра работу савета дружыны школы расказала педагог-арганізатар Т. Ю. Рыпінская. Вопытам работы грамадскіх маладзёжных арганізацый падзялілася з калегамі педагог-арганізатар Багданаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Я. Б. Аляшкевіч. Шмат карысных парад дала педагог-арганізатар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна А. У. Трацэўская, якая курыруе работу дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў. Затым гаспадары прапанавалі членам метадычнага аб’яднання экскурсію “Ракава сівыя камяні”, падчас якой гасцей пазнаёмілі з гісторыка-культурнымі славутасцямі населенага пункта: гаючай крынічкай, касцёлам, царквой і іншымі помнікамі даўніны. Фальклорны калектыў школы паказаў ім гульнявую праграму “Гуканне вясны”.

Не так даўно ў Івянцы адбылося ўрачыстае адкрыццё спартыўнага клуба “Вітаўт”, якім будзе кіраваць чэмпіён Еўропы па самба, заслужаны трэнер міжнароднага фармату па самба і заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Віктар Эрнставіч Міцкевіч.

На гэтым знакавым для гарадскога пасёлка мерапрыемстве прысутнічалі старшыня  пасялковага Савета дэпутатаў Т. Я. Ліпніцкая, ксёндз Лех, вялікі прыхільнік здаровага ладу жыцця. Зала для заняткаў абсталявана ў цокальным памяшканні бібліятэкі. Трэніроўкі праходзяць два разы на тыдні. У секцыю запісаліся больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак.

У пасёлку Дзераўное Стаўбцоўскага раёна ў канцы сакавіка прайшоў XXIV Рэгіянальны фестываль дзіцячых тэатраў.

Узорны тэатр лялек “Вандроўка” Івянецкага Дома культуры, якім кіруюць Бажэна Нюшкова і Таццяна Задрэйка, паказаў спектакль “Залатое цыпляня”. Дар’я Аляшэвіч атрымала дыплом за лепшае выкананне ролі. У спектаклі дзяўчынка выконвае ролю Пеўня.

4 красавіка на стадыёне мікрараёна Сельгастэхніка ў рамках спартакіяды школьнікаў прайшло першынство раёна па вясеннім лёгкаатлетычным кросе. На старт выйшлі каманды 13 агульнаадукацыйных школ.

Па выніках кросу сфарміравана зборная раёна для ўдзелу ў абласной спартакіядзе школьнікаў і першынстве Мінскай вобласці па вясеннім лёгкаатлетычным кросе. Першае месца ў камандным заліку занялі лёгкаатлеты Івянецкай СШ, другое і трэцяе месцы на рахунку каманд Пугачоўскага ВПК і СШ № 2 райцэнтра. Вызначаны пераможцы і прызёры ў трох узроставых групах: 2005-2006 гады нараджэння, 2003-2004 і 2001-2002 гады нараджэння.

Народнае аб’яднанне народных майстроў “Скарбніца” арганізавала для сваіх членаў і жыхароў горада паездку ў Музей Вялікай Айчыннай вайны. У той дзень валожынцы пабывалі таксама на выставе “Свет камянёў”, якая праходзіла ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.

Прочитано 67 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Инвестдоговор - это документ, за который инвестор несет ответственность…»

04.04.2018
Минск, приём граждан и юридических лиц