Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягнення ўвагі да праблематыкі чытання. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 1 па 10 клас, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці.