Вікторыя Дзільман стала лаўрэатам паўфіналу рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме»

Воскресенье, 17 июня 2018 19:26  |  Источник  Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі

14 чэрвеня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся паўфінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”.

Пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу, таленавітыя юныя чытальнікі нашай краіны прыехалі ў Мінск, каб паказаць сваю павагу да беларускай літаратуры, свой артыстызм і майстэрства падчас выканання літаратурных твораў.

Міншчыну на мерапрыемстве прадставілі нашыя лепшыя выканаўцы па выніках абласнога этапа:

Тарарай Паліна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, з вершам Янкі Купалы “Сын і маці”;

Дзільман Вікторыя, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка” Пухавіцкага раёна, з вершам Якуба Коласа “Мой дом”;

Дзямітка Канстанцін, навучэнец ДУА “Забалацкая сярэдняя школа” Смалявіцкага раёна, з вершам Уладзіміра Караткевіча “Беларуская песня”;

Волкава Мілана, навучэнка ДУА “Уздзенская раённая гімназія”, з вершам Алеся Бачылы “Ластаўкі ў небе”.

Членамі журы была адзначана высокая падрыхтоўка ўсіх удзельнікаў, а лаўрэатам конкурсу стала Вікторыя Дзільман з Мар’інай Горкі.

Як многа волі і разгону!

Як многа песень, шуму, звону,

Дзе ні паслухай, ні зірні!

Свае тут звычаі, законы,

У кожнай песні свае тоны

І свой адбітак глыбіні.

Гэтыя словы Якуба Коласа ў выкананні Вікторыі ўразілі слухачоў хараством і мілагучнасцю, шчырай любоўю да роднай зямлі.

Вікторыя Дзільман будзе прадстаўляць Мінскую вобласць на Свяце беларускага пісьменства і друку, якое адбудзецца ў верасні 2018 года ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Прочитано 179 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное - чтобы всем было хорошо…»

18.07.2018
г. Крупки, прием граждан