Прэзентацыя зборніка «Ад калыханкі да забаўлянкі»

Среда, 04 июля 2018 13:00  |  Источник  Союз писателей

У канцы чэрвеня пісьменнікі Міншчыны адзначылі свята – дзень нараджэння калектыўнага зборніка для дзяцей “Ад калыханкі да забаўлянкі”, які выйшаў у выдавецтве “Звязда”. Прэзентацыя зборніка адбылася ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Падчас правядзення імпрэзы пісьменнікі і госці мерапрыемства даведаліся пра гісторыю стварэння кнігі і яе аўтараў. Цікава, што аўтарамі зборніка сталі 25 дзіцячых пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, прычым старэйшаму з іх у гэтым годзе споўніцца 97 гадоў.

Павіншаваць літаратараў Міншчыны прыйшлі члены гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і прадстаўнікі розных устаноў: супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і бібліятэчнай сістэмы горада Мінска, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Беларускага радыё, выдавецтва “Звязда”, газеты “Мінская праўда” і інш.

На свяце ў выкананні дарослых і дзяцей прагучала шмат вершаў, загадак, казак і апавяданняў з новага зборніка, у залу ліліся песні, віншаванні і добрыя пажаданні пісьменнікам і ўсім, хто далучыўся да працы над зборнікам.

Прочитано 265 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018