Новости Воложинского района

Пятница, 03 августа 2018 09:40  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

З пачатку бягучага года ў лясных масівах на тэрыторыі нашага раёна зарэгістраваны значныя тэрыторыі сасновых насаджэнняў, пашкоджаных вяршынным жуком-караедам. Хвароба закранула ўсе лясніцтвы. У 2017 годзе з-за пашкоджанняў былі праведзены высечкі ўсяго на 15 гектарах. Сёлета – у дзясяткі разоў больш.

Спецыялісты вызначылі, што на плошчы 107,3 гектара ўсыхаючыя насаджэнні патрабуюць суцэльнай санітарнай высечкі. Усяго на 1 жніўня высечаны насаджэнні на плошчы 88,9 гектара. Яшчэ на 296,4 гектарах праводзяцца выбарачныя высечкі. Такім чынам ад хворых дрэваў пазбавіліся на плошчы ў 261,5 гектара. Работы вядуць як брыгады лясгаса, так і нанятыя юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца нарыхтоўкай драўніны. 

Прыемная навіна ў радзільным аддзяленні раённай бальніцы: з апошніх дзён ліпеня на ручкі нованароджаных цяпер надзяваюцца прарызіненыя мяккія бранзалеты ружовага і блакітнага колераў адпаведна з неабходнымі апазнавальнымі рэквізітамі маленькага чалавечка. Яны замянілі старадаўнія кляёнчатыя павязкі, якія выкарыстоўваліся на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Раней такія бранзалеты выдаваліся толькі ў Мінскім абласным раддоме. І то іх там атрымлівалі па гуманітарнай дапамозе. А наша бальніца знайшла сродкі на іх закупку.

Таксама самастойна распрацавалі першы пашпарт нованароджанага, які выдаецца маці пры выпісцы. Там зафіксаваны поўныя даныя дзіцяці, а таксама прозвішчы акушэркі, што прымала роды, урача-гінеколага, які вёў цяжарнасць маці, іншая неабходная інфармацыя. Пакуль што пашпарты вырабляюць на бальнічных камп’ютарах, аднак мяркуюць наладзіць выданне ў друкарні. У бліжэйшых планах кіраўніцтва райбальніцы – у пакоі для выпіскі аформіць прыгожыя фотазоны. Над гэтым ужо працуе прафесіянальны дызайнер. 

Падчас канікулаў работнікі ААТ “ПМК-188” вядуць рамонт абедзеннай залы ў сярэдняй школе № 2 райцэнтра. Адрамантаваны столь, сцены. Перад уваходам у залу ўстанаўліваюцца новыя ўмывальныя ракавіны, кладзецца плітка.

Не так даўно за бюджэтныя сродкі набыты два халадзільнікі-маразільнікі “Атлант” коштам 1120 рублёў. Да новага навучальнага года яны будуць устаноўлены ў Сівіцкім ВПК дзіцячы сад-базавая школа і ў Суднікаўскім дзіцячым садзе. 

На аўкцыёне ў Германіі для музея ксяндза Уладзіслава Чарняўскага ў Вішневе, які становіцца ўжо больш чым музеем адной асобы, набыты фотаздымкі пачатку мінулага стагоддзя, звязаныя з навакольнымі мясцінамі.

На адным з іх занатавана цэнтральная вуліца Вішнева ў часы Першай сусветнай вайны, ён датаваны 1916 годам. На другім фота – вёска Відзейкаўшчына.

Работнікаў аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства даволі часта запрашаюць для абслугоўвання масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі нашага раёна і нават за яго межамі. Гэтым летам працавалі на выязным абслугоўванні турзлётаў, што праводзілі сталічныя фірмы ва ўрочышчы “Міхалова”. Кожны раз на працягу двух дзён нашы работнікі кухні кармілі да 180 чалавек.

На экалагічнай сцежцы ў Белакорцы з 13 па 18 жніўня ў рамках праекта “Валожын без бар’ераў” будзе працаваць летнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Тры разы на дзень давядзецца карміць па 85 чалавек. А ў апошні дзень, калі будуць падводзіцца вынікі работы лагера, абслугоўваць давядзецца нашмат больш людзей. Ужо абмеркавана і складзена прыкладнае меню на кожны дзень.

Цяпер час чакання прыёму да ўрача для маленькіх пацыентаў дзіцячай кансультацыі ў райцэнтры пралятае незаўважана. у бацькоў менш праблем, чым заняць дзіця і як яго супакоіць. Пасля рамонту тут адкрыта інтэрактыўная пляцоўка. І дзеці нават з вялікай неахвотай пакідаюць “бальніцу”.

На адну са сцен нанесена спецыяльнае магнітна-маркернае пакрыццё, тут зручна маляваць. На падлогу набыты прыгожы мат памерам 2,5х2,5 метра, на якім можна раскладваць мяккія пазлы і проста коўзацца. А сядзець можна на двух крэслах-ігрушах і пацешных пуфіках. У бліжэйшых планах – набыць тэлевізар, па якім будуць дэманстравацца толькі дзіцячыя каналы і мульцікі.

Прочитано 86 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета