Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

У кацельнай Ракаўскай сярэдняй школы, якая знаходзіцца на балансе РУП “Валожынскі жылкамунгас”, перад пачаткам ацяпляльнага перыяду былі ўстаноўлены новыя катлы. Яны працуюць у аўтаматычным рэжыме, а ў якасці паліва выкарыстоўваюцца драўняныя пялеты.

Набыты тры катлы агульным коштам больш за 22 тысячы рублёў, два магутнасцю па 0,45 кВт і адзін – 0,95 кВт. У кастрычніку для ацяплення памяшканняў хапала і аднаго катла.

11 кастрычніка ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся справаздачна-выбарны сход абласной піянерскай арганізацыі “Мы – піянерыі верныя!”.

Ад нашага раёна ў сходзе бралі ўдзел педагог-арганізатар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якая курыруе дзейнасць дзіцячых грамадскіх арганізацый, Антаніна Уладзіміраўна Трацэўская, старшыня дзіцячай раённай палаты васьмікласніца Івянецкай СШ Аліна Княжэвіч, вучаніца 8 “А” класа СШ № 1 райцэнтра Паліна Сучкевіч і вучаніцы гэтай жа школы сямікласніца Ксенія Жукоўская і чацвёртакласніца акцябронак Паліна Калач. На сходзе А. У. Трацэўскай быў уручаны знак “Ганаровы піянер Беларусі” з пасведчаннем. А для школьнікаў пасля афіцыйнай часткі была падрыхтавана цікавая і разнастайная праграма.

На мінулым тыдні адбылося пашыранае пасяджэнне клуба ветэранаў “Верас”, што працуе пры раённым Цэнтры культуры. Пасля Л. Д. Гладчанка, якая ўзначальвала клуб шмат гадоў, цяпер яго работу накіроўвае і каардынуе загадчыца аўтаклуба Антаніна Вячаславаўна Шадрына.

Прайшла творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валянцінай Гіруць-Русакевіч, жанчыны атрымалі музычныя віншаванні з Днём маці, вырашаліся арганізацыйныя пытанні. Пасля членаў, якіх афіцыйна налічваецца 23 чалавекі, і гасцей клуба чакала танцавальна-забаўляльная праграма, падрыхтаваная работнікамі РЦК.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва атрымаў 200 кілаграмаў гуманітарнага грузу і 15 прадуктовых набораў ад Беларускага фонду “Міласэрнасць і здароўе”.

Агульны кошт прадуктовых набораў – 92 рублі 25 капеек. Іх перададуць асобам, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, падчас “Круглага стала”, запланаванага на канец кастрычніка. Пасцельную бялізну, адзенне раздадуць людзям, што маюць у гэтых рэчах патрэбу. Частку грузу ўжо перадалі маладым сіротам пасля мерапрыемства да Дня маці.

Работы членаў народнага аб’ядання народных майстроў “Скарбніца” сталі асновай выставы “Восеньская саната”, што ўпрыгожыла і расквеціла новымі фарбамі памяшканне аб’яднання.

На выставе былі прадстаўлены работы розных жанраў, якія выйшлі з-пад рук Вольгі Харлінскай, Наталлі Рэут, Юліі Гісіч. Упершыню жыхары горада маглі ўбачыць жывапісныя работы маладога спецыяліста РЦК Аляксандра Кобася.

Івянецкія прадпрымальнікі дапамагаюць мясцовай уладзе ладзіць розныя мерапрыемствы для жыхароў гарпасёлка. Для некаторых з іх спонсарская дапамога стала патрэбай душы.

Да Дня маці было вырашана адзначыць некаторых жанчын-кіраўнікоў. У намінацыі “Захавальніца традыцый” была ўзнагароджана дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціна Адамовіч, новы дырэктар мясцовай сярэдняй школы Юзэфа Кулак перамагла ў намінацыі “Прарыў года”, а загадчыца дзіцячага сада Кацярына Мазанік прызнана самай маладой і самай “мнагадзетнай” маці (у садку налічваецца каля 180 дзяцей рознага ўзросту). Грошы на набыццё падарункаў выдаткаваў дырэктар ПУП “ТрыВплюс” Васіль Высоцкі, а кветкі – спецыялізаваны магазін, гаспадар якога – Алег Шчэрба. Індывідуальныя прадпрымальнікі Анатоль Роман, Дзмітрый Малажавы, Ванда Галубовіч, Іван Бібік, Яўген Паплаўскі традыцыйна закупляюць неабходныя прадукты для салдацкай кашы, што гатуецца для івянчан у Дзень Перамогі, а таксама дапамагаюць адзначыць Дзень пажылых людзей. Вось і на гэты раз сталы ў Доме польскім, дзе праходзіла святочнае мерапрыемства, разлічанае на 80 чалавек, поўніліся салодкімі газіраванымі напіткамі, цукеркамі і пячэннем.

Прочитано 154 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018