Дружба працягваецца і мацнее

Пятница, 19 Октября 2018 10:00  |  Источник  Газета "Працоўная слава", Алена Залеская

У аўторак у сталічнай гасцініцы “Арбіта” прайшла сустрэча Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з ветэранамі вайны і працы Міншчыны, прымеркаваная да Дня пажылых людзей.

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляюцца Мінская абласная арганізацыя ветэранаў, удзельнікаў вайны ў Афганістане і пасольства КНР. Праходзіла яно ў пяты раз і сабрала 150 прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый Мінскай вобласці. Валожыншчыну прадстаўлялі старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Рыгор Мікалаевіч Русакевіч, бухгалтар Лілія Іванаўна Нахай, старшыні пярвічак Валожынскай сельскай Мікалай Сцяпанавіч Шчуцкі і г. Валожына Вячаслаў Вітальевіч Косік, член арганізацыі Людміла Сафронаўна Каспяровіч.

Напачатку старшыня камітэта “Ветэранаў-чарнобыльцаў” Уладзімір Пятровіч Камянкоў павіншаваў Саветніка пасла КНР Ло Джанхоя з 69-й гадавінай утварэння рэспублікі, якую кітайскі народ святкаваў 1 кастрычніка. Ён адзначыў, што сёлета пастараліся  максімальна сабраць разам тых, хто прымаў удзел у вызваленні Кітая ад японскіх захопнікаў – такіх у вобласці налічваецца 47 чалавек. Сёння ж пражываюць 23 салдаты-вызваліцелі 1919-1921 гадоў нараджэння, і толькі 8 з іх змаглі прыйсці на сустрэчу.

У сваю чаргу Ло Джанхой перадаў прывітанне ветэранам ад Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітая ў Беларусі Цуй Цыміна і падзякаваў за мужнасць і гераізм, за тое, што плячо ў плячо з кітайцамі вызвалялі краіну і здабывалі мір. У Кітаі спакон вякоў асаблівыя, вельмі цёплыя і клапатлівыя адносіны да людзей паважанага ўзросту, і для яго вялікі гонар і шанц асабіста выказаць удзячнасць і павагу пакаленню змагароў. Такая сустрэча яшчэ раз падкрэслівае, што дружба паміж кітайскім і беларускім народам працягваецца і ўмацоўваецца. Ён пажадаў спакойнага і мірнага жыцця, а таксама ўручыў кожнаму падарачную карту на набыццё тавару ў ЦУМе.

Ад імя Мінаблвыканкама шаноўных людзей вітала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах рэлігій і нацыянальнасцей Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Аляксандраўна Сакалоўская. Яна назвала ветэранаў вялікай арміяй супрацоўнікаў: не зважаючы на ўзрост, яны па-ранейшаму ў страі і з’яўляюцца прыкладам беззапаветнай адданасці сваёй радзіме, народу і справе, якой прысвяцілі жыццё. Маладому пакаленню трэба часцей сустракацца з імі, вучыцца быць сумленнымі, працавітымі і адказнымі. Менавіта гэтыя якасці, нягледзячы на тысячы кіламетраў, вызначаюць і кітайскі народ.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы: для ветэранаў быў арганізаваны абед, а святочны настрой забяспечвалі калектывы мастацкай самадзейнасці вобласці.

Прочитано 421 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018