Новости Воложинского района

Пятница, 19 Октября 2018 11:00  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

На працягу летніх месяцаў на вуліцы Савецкай у райцэнтры заменены свяцільні вонкавага асвятлення на святлодыёдныя. Усяго ўстаноўлены 67 новых свяцільняў. Работы праводзіліся ў два этапы. Кошт саміх свяцільняў – 5300 рублёў.

Думаю, што жыхары паспелі ўжо прыкмеціць і ацаніць гэту навінку, тым больш, што ў апошні час наш горад асвятляецца ўсю ноч да раніцы, святло не адключаюць у вызначаныя гадзіны. Іншы раз здараюцца збоі, але гэта ўжо выключэнне. Такія свяцільні набываліся і раней, але ўстанаўліваліся як разавыя ўкрапленні – на пешаходных пераходах. Яны больш надзейныя ў эксплуатацыі і энергаэканамічныя. Эканоміцца не толькі спажыванне электраэнергіі, але і грошы. У бліжэйшых планах РУП “Валожынскі жылкамунгас” устаноўка святлодыёдных свяцільняў па ўсёй вуліцы Шчарбіны.

На мінулым тыдні ў Лагойску, на базе мясцовага краязнаўчага музея, прайшоў абласны семінар па турысцка-краязнаўчай рабоце, арганізаваны для прадстаўнікоў сістэмы адукацыі. На ім прысутнічалі работнікі цэнтраў турызму, цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі, сярэдніх школ.

Тэма семінара – “Малая радзіма графоў Тышкевічаў”. Непасрэдна ў Лагойску пахаваны адзін з прадстаўнікоў гэтага вядомага роду. У семінары бралі ўдзел метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна І. С. Ваньковіч і метадыст па турысцка-краязнаўчай рабоце В. У. Марзак. Яны выступалі з прэзентацыяй пра прадстаўнікоў роду Тышкевічаў, што былі звязаны з нашымі мясцінамі, – пра Бенядзікта, які пабудаваў паляўнічую рэзідэнцыю ў Вялым, і Юзэфа, з чыім імем звязана будаўніцтва касцёла ў Валожыне. Сабраная імі інфармацыя надзвычай зацікавіла ўдзельнікаў семінара, тыя распытвалі, як можна прыехаць у наш горад і якім чынам паглядзець мясціны, звязаныя з Тышкевічамі.

Не губляецца цікаўнасць да праекта “З гісторыяй, з культурай, з намі”, распрацаванага работнікамі культуры раёна да Года малой радзімы. На турыстычным маршруце пабывалі не толькі жыхары раёна, прадстаўнікі многіх працоўных калектываў, але і экскурсанты з іншых раёнаў. У мінулую суботу з гісторыяй Валожыншчыны і гістарычнымі мясцінамі знаёміліся члены прафсаюза абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Рэалізоўваецца задума адкрыць для экскурсантаў новы напрамак – Івянец-Ракаў, уключыўшы ў праграму праваслаўныя і каталіцкія храмы, музей традыцыйнай культуры, яго майстэрні. А гісторыя саміх населеных пунктаў настолькі багатая на падзеі і цікавых людзей, што і дня можа быць мала. Першапраходцамі па новым адгалінаванні праекта стануць у гэтыя выхадныя члены прафсаюза жылкамунгаса.

Каля пяцідзесяці жыхароў раёна ў мінулыя выхадныя пабывалі ў Польшчы.

Наведалі радзіму Каперніка – горад Торунь – і санктуарый Свёнта Ліпка. Уразіў сваёй прыгажосцю невялікі гарадок, які да вайны належаў Германіі, пабывалі ў цэнтры арганнай музыкі на канцэрце музыканта з Варшавы. Сярод твораў, якія ён выконваў, быў і знакаміты “Паланез” Агінскага. Пашчасціла ўбачыць работу каляровых спяваючых фантанаў, што яшчэ працавалі ў гэты час года.

А некаторыя жыхары Валожына ў панядзелак, 15 кастрычніка, пабывалі ў Нясвіжы.

І гэта было не менш захапляючае падарожжа. Наведалі знакаміты фарны касцёл і пазнаёміліся з яго гісторыяй, парк, Ратушу. Шмат часу правялі ў адноўленым палацавым комплексе. Паездку арганізавалі работнікі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”.

У спартыўнай зале гімназіі прайшлі гульні першынства раёна па баскетболе сярод юнакоў 2004-2005 гадоў нараджэння.

Першае і трэцяе месцы заваявалі першая і другая каманды гімназіі, і не толькі таму, што дома і сцены дапамагаюць. У гэтай навучальнай установе даўно і мэтанакіравана развіваецца дадзены від спорту. Тут працуе адзін з лепшых трэнераў – Л. У. Хвядчэня, які многіх сваіх выхаванцаў вывеў у прафесіяналы.

Аднак у спрэчку баскетбалістаў-гімназістаў умяшаліся ігракі сярэдняй школы № 1, чыя каманда заняла другое месца. На чацвёртай і пятай пазіцыях – каманды Багданаўскага і Пяршайскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Прочитано 157 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018