Году малой Родины посвящается

Працавитыя и таленавитыя людзі насяляюць гэты край. Нездарма кажуць: “Тут у якую хату ні зойдзеш, акадэміка ці пісьменніка знойдзеш”.

Уздзенскі край даў рэспубліцы шмат вялікіх дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, воінскай справы і дзяржаўных дзеячаў.

На ўвесь свет праславіў сябе і свой край ураджэнец сядзібы Над-Нёман, прафесар электраграфіі і магнетызму Якуб Наркевіч-Ёдка.

Тут нарадзіліся і знайшлі свой літаратурны талент 24 пісьменнікі, міравую славу Беларусі прынеслі 22 вучоныя і 33 кандыдаты навук.

Салаўіным кутком Уздзеншчыны называюць вёску Нізок. І не толькі таму, што патанае яна ў засені садоў і салаўі увесну спяваюць нават днём. Побач бяжыць- спяшаецца на спатканне з Неманцом рэчка Уса, а праз колькі кіламетраў яны і Лоша дадуць пачатак бацьку-Нёману.

Кажуць, што магічную сілу маюць тыя мясціны, дзе нараджаюцца вялікія рэкі. Тут і людзі нараджаюцца вялікія, і талентам сваім славяць родны край.

Мяркуйце самі: гэта незвычайная вёска – радзіма пісьменнікаў і паэтаў Паўлюка Труса, Лідзіі Арабей, мастака Уладзіміра Ткачова; кіраўніка патрыятычнага падполля Паўла Валожына; сярод ураджэнцаў гэтай вёскі ёсць тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, акадэмік, прафесар, доктар філалагічных навук Кандрат Кандратавіч Атраховіч (Кандрат Крапіва); восем кандыдатаў навук: Валожын Павел Фаміч (эканамічных навук, 1971), Герасімовіч Павел Пятровіч (біялагічных навук), Герасімовіч Рыгор Рыгоравіч (эканамічных навук), Герасімовіч Сцяпан Сцяпанавіч (біялагічных навук), Махнач Леанід Віктаравіч (хімічных навук), Трус Павел Сцяпанавіч (сельскагаспадарчых навук); дзяржаўныя дзеячы Шырко Міхаіл Сямёнавіч (ЦК КПБ, намеснік міністра фінансаў); ; сярод ураджэнцаў гэтай вёскі акцер Трус Анатоль Міхайлавіч.

Крапіва (Атраховіч) Кандрат Кандратавіч нарадзіўся 05.03.1896г. у вёсцы Нізок у сялянскай сям’і. Народны пісьменнік Беларусі (1956). Акадэмік АН Беларусі (1950), член-карэспандэнт (1940), Доктар філалагічных навук (1953). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Член СП Беларусі з 1934. Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР ( за п’есы:”Хто смяецца апошнім”(1941);”Пяюць жаваранкі”(1951);за комплекс работ па беларускай лінгвагеаграфіі,1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы (1974), за камедыю “Брама неўміручасці”).

Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, Уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, з якога перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава (цяпер Дзяржынск). Пасля заканчэння (1913) здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. У 1914 годзе атрымаў месца настаўніка ў вёсцы Мнішаны на Міншчыне, затым быў мабілізаваны ў армію. У 1916 г. скончыў школу прапаршчыкаў. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 г.дэмабілізаваны, настаўнічаў у вёсцы Каменка на Уздзеншчыне. У 1920-1923гг. – камандзір у Чырвонай Арміі. У 1925 г. пераязджае ў Мінск. Быў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (да 1926), потым “Узвыш -ша”. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ (1930). Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925-1926), загадчыкам аддзела ў часопісе “Полымя рэвалюцыі” (1932-1936). Удзельнічаў у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940гг. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавой газеце “За Савецкую Беларусь”, у 1943-1945гг. рэдагаваў сатырычную газету-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У пасляваенныя гады – рэдактар часопіса “Вожык” (1945-1947), загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947-1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956). У 1956 – студзені 1982гг.- віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982г. па сакавік 1989г. – вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.

На беларускую мову пераклаў асобныя працы К.Маркса, Ф.Энгельса, У.І.Леніна, творы Дз.Фанвізіна, І.Крылова, А.Пушкіна, М.Гогаля, А.Чэхава, У.Маякоўскага і інш.

Творы К.Крапівы перакладзены на многія замежныя мовы. Пра К.Крапіву створаны дакументальны фільм “Кандрат Крапіва” (1982). Імя К.Крапівы прысвоена Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Уздзенскай школе №2, яго імя носіць адна з вуліц г. Узда.

Арабей Лідзія Львоўна

Месца нараджэння – в. Нізок Уздзенскага раёна.

Род дзейнасці – празаік, літаратуразнаўца

Нарадзілася Л.Л.Арабей ў сям’і служачых Льва Сцяпанавіча Качкоўскага і Марыі Антонаўны Махнач. Да замужжа насіла прозвішча бацькі – Качкоўская. Бацька рана памёр і маці пераехала ў Мінск.

У 1932 годзе будучая пісьменніца пачала вучыцца ў школе. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыла 8 класаў.

У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ў г.Шчучын Гродзенскай вобласці (1942 – 1944). Пасля вызвалення (1944) – супрацоўнік рэдакцыі шчучынскай раённай газеты “Чырвоны сцяг”. Зямля шчучынская назаўсёды засталася ў сэрцы Л.Арабей.. Шмат сваіх прац яна прысвяціла пісьменніцы гэтага краю – Элаізе Пашкевіч (Цётцы). Па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Лідзіі Львоўны ў сярэдняй школе пасёлка Астрына Шчучынскага раена ў 1977 годзе быў створаны музей Цёткі.

З 1945 года жыла ў Мінску. Працавала ў часопісе “Вожык”, у рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”, настаўнічала. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт (1951), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва (1954). Была старшым рэдактарам выдавецтва “Беларусь”, літсупрацоўнікам часопіса “Полымя”, асабістым сакратаром Я.Коласа. З 1974 года на творчай працы.

Кандыдат філалагічных навук, член СП СССР.

Друкуецца з 1946г. Чытачы прыхільна сустрэлі яе першыя апавяданні. Лірычныя, спакойныя, з пранікненнем у глыбінны свет чалавечых лёсаў, характараў, з сакавітай і чыстай бацькоўскай мовай, яны адразу падцвердзілі той факт, што ў беларускай літаратуры з’явілася новае імя.

Ткачоў Уладзімір Віктаравіч

Дата нараджэння - 25.01.1947 г.

Месца нараджэння - в. Нізок Уздзенскага р-на.

Род заняткаў – мастак.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 г. Закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1974), выкладаў у ім да 1976 г. і ў 1978-1982 г.г. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 г. Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве, станковым жывапісе. Творы на тэмы рэлігіі, чарнобыльскую, вечнасці, сучаснасці, мудрасці чалавечага быцця вылучаюцца своеасаблівым адлюстраваннем этычных праблем, перададзеных вострай гратэскнай мовай. Асноўныя работы: габелены "Музыка" ў будынку Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1976, у сааўтарстве), "Беларусь - край родны" ў рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску; габелены "Беларусь" для былога савецкага пасольства ў Вашынгтоне (беларускі прадстаўнічы зал); вітражы "Песні Беларусі" і "Поры года" ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1978, у сааўтарстве); вітражы "Зямля Уздзенская" і жывапіснае пано "Знакамітыя людзі Уздзеншчыны" ў будынку Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея (1986).

Трус Анатоль Міхайлавіч

Дата нараджэння –17 (30).05.1910г.

Месца нараджэння – в. Нізок Уздзенскага раена

Род заняткаў – акцер

Закончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930), студыю Беларускага тэатра імя Я.Коласа, стаў працаваць у гэтым тэатры. Больш за 50 гадоў творчай дзейнасці стварыў шэраг выдатных сцэнічных вобразаў. Яркія прыклады рэалістычнага і па-мастацку вобразнага раскрыцця артыстам характараў ёсць у класічным і сучасным рэпертуары. У сцэнічных партрэтах сваіх герояў ён спалучаў псіхалагічную заглыбленнасць з выразным пластычным малюнкам, з каларытнай абмалёўкай персанажаў. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, Анатоль Міхайлавіч Трус з надзвычайнай цеплыней, лірызмам і своеасаблівым гумарам выконваў ролі людзей з народа: Старац (“Раскіданае гняздо” Я.Купалы), Мітрыч (“Улада цемры” Л.Талстога), Мацей (“Несцерка” В.Вольскага), Гусляр (“Лявоніха” П. Данілава), Крандзялёў (“Таблетку пад язык” А.Макаенка), Шышкін (“Мяшчане” М. Горкага).

Сусветная літаратура і культура могуць нагадаць нямала імёнаў творцаў так званага “лермантаўскага ўзросту”. Гэта людзі, якія пражылі мала, але геній якіх раскрыўся ва ўсім бляску. У гэтым шэрагу і Паўлюк Трус.

Нарадзіўся Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус 6 мая 1904г. у в. Нізок Уздзенскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1923 г. скончыў Уздзенскую сямігодку, у 1927 – Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыі Гомельскай газеты “Палеская праўда” (1927-1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1928-1929). Быў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Летам 1929г., будучы ў камандзіроўцы ў Магілёўскай вобласці, захварэў на брушны тыф, сам дабраўся да бальніцы ў Мінску. Аднак хваробу не адолеў.

Памёр 30 жніўня 1929г. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Імя П.Труса носіць Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка (з 1964г) і адна з вуліц г.Узды.

Першыя творы ў друку з’явіліся ў 1923г. Выйшлі зборнікі паэзіі “Вершы” (1925), “Ветры буйныя” (1927), “Збор твораў” (1934), “Творы” (1935), кнігі выбраных твораў, якія перавыдаваліся дзесяць разоў, “Новай квадры настаў маладзік” (вершы і паэмы, 1984), для дзяцей выдадзена кніга паэзіі “Падаюць сняжынкі” (1983), “Выбраныя творы” (2000) у серыі “Беларускі кнігазбор”.

Творчасць П.Труса адметная пранікнёным лірызмам і песеннасцю. Пісаў Пісаў таксама сатырычныя вершы і прыпеўкі, гумарыстычныя вершаваныя апавяданні.

Прочитано 202 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018