Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

Сёлетні год выдаўся надзвычай ураджайным. Таму кожны, хто не ленаваўся, мог нарыхтаваць дастаткова садавіны і гародніны на зіму. Пра гэта паклапаціліся загадзя і ўстановы дашкольнай адукацыі, якіх у раёне налічваецца дзевяць.

На зімовы перыяд для харчавання выхаванцаў нарыхтавалі 9,4 тоны бульбы, 3 тоны капусты, 1,8 тоны буракоў і 2 – морквы. Таксама засолена прамым пасолам 212 кілаграмаў агуркоў, заквашана 800 кілаграмаў капусты. Да бліноў і аладак будуць падаваць уласнае варэнне, якога зварылі 433 кілаграмы.

Участкі пад агарод маюць сямейны дзіцячы сад “Светлячок” у вёсцы Сугвазды і дашкольная ўстанова “Крынічка” ў Судніках. У Сугваздах вырасцілі і заклалі на зіму 250 кілаграмаў бульбы, па 60 – капусты, морквы і буракоў. У Судніках – 500 кілаграмаў бульбы, 115 – капусты, 90 – морквы і 70 – буракоў.

27 лістапада на базе Барысаўскага раёна праходзіў рэспубліканскі семінар “Роля рэгіянальных культурна-забаўляльных устаноў у захаванні і папулярызацыі нацыянальных культур, творчай падтрымкі шматнацыянальнага фестывальнага руху”.

Міншчыну ў рабоце семінара прадстаўлялі чатыры чалавекі. Сярод іх быў дырэктар Івянецкага гарпасялковага Дома культуры, старшыня Івянецкага аддзела ГА “Саюз палякаў на Беларусі” С. І. Бурачэўскі. Ён падзяліўся вопытам работы сваёй установы культуры ў папулярызацыі польскай нацыянальнай культурнай спадчыны, расказаў пра актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах як у Беларусі, так і ў Польшчы.

У канцы лістапада “Рэгіянальная газета” правяла “круглы стол” па праблеме бяздомных сабак і кошак “Мы маем права на гуманнасць да жывёл”. Для размовы яны запрасілі самых розных людзей – прадстаўніка Маладзечанскай камунальнай службы, ветэрынарных спецыялістаў, валанцёраў.

У рабоце “круглага стала” бралі ўдзел нашы землякі Алена і Ігар Крэйнісы, якія адкрылі ў вёсцы Алешчаняты адзіны ў рэгіёне прытулак для бяздомных сабак і вельмі кампетэнтныя людзі ў дадзеным пытанні. Размова ішла аб папярэднім абвяшчэнні пра адлоў бадзяжных сабак і катоў, чаго не робіцца ні ў адным раёне нашага краю, пра абсталяванне пляцовак для выгулу сабак, якіх няма нават у Маладзечне. Многія гаспадары хвастатых ведаюць прыватную ветэрынарную клініку “Заадапамога” ў Маладзечне, куды звяртаюцца і жыхары нашага раёна. Свае меркаванні пра многія пытанні, стэрылізацыю і кастрацыю жывёл выказала ўрач Святлана Булкіна і многія іншыя ўдзельнікі размовы.

Па Рэспубліканскай праграме “Культура” былі выдзелены каля 6 тысяч рублёў на набыццё інструментаў для ўстаноў культуры нашага раёна.

Літаральна ў лістападзе папоўнілася матэрыяльна-тэхнічная база Івянецкага Дома культуры: у арсенале з’явіліся новыя электрапіяніна, акустычная электрагітара і скрыпка, а ў раённым Цэнтры культуры – цымбалы.

Адкрыццё “Польскай шафы” ў аддзеле абслугоўвання раённай бібліятэкі прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння вядомага паэта Адама Міцкевіча.

Першыя кнігі на польскую паліцу перадала старшыня раённага аддзялення грамадскай арганізацыі “Польска Мацеж Школьна” Ала Макарэвіч. Гэта кнігі пра Польшчу, вучэбныя дапаможнікі, мастацкая літаратура. Таксама там знойдзецца месца і творам польскіх пісьменнікаў на рускай і беларускай мовах, разнастайным часопісам, якія выдаюцца ў Польшчы. Работнікі бібліятэкі звярнуліся да жыхароў горада з просьбай падзяліцца кнігамі на мове суседняй краіны і творамі вядомых польскіх пісьменнікаў.

Не так даўно 22 работнікі санаторыя “Налібоцкая пушча” пабывалі ў Мінскім музычным тэатры на мюзікле “Джэйн Эйр”. Аўтобус для паездкі ў тэатр прадаставіла адміністрацыя здраўніцы.

Гэта было незабыўнае відовішча з багатымі дэкарацыямі, цудоўным акцёрскім ансамблем. Дарэчы, адну з роляў у спектаклі выконвала вядомая спявачка Ірына Дарафеева.

Адна з праблем нашага горада – мала кропак грамадскага харчавання, дзе можна было б падсілкавацца ў абедзенны час.

Рэстаран “Царскі Двор” з 26 лістапада змяніў графік работы: у будныя дні пачаў працаваць з 12 гадзін. Тут прапануюць даволі разнастайнае абедзеннае меню па дастаткова прымальных цэнах.

Прочитано 111 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан