У цэнтры ўвагі – людзі

Чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага савета ветэранаў у пашыраным фармаце (прысутнічалі старшыні асобных ветэранскіх арганізацый) на гэты раз праходзіла ва ўстанове адукацыі «Слуцкі дзяржаўны каледж». І не выпадкова, тут адна з лепшых пярвічных арганізацый ветэранаў і ёсць чаму павучыцца.

Перш чым пачаць работу, усіх прысутных запрасілі ў  канферэнцзалу. Дырэктар каледжа Барыс Браніслававіч Блахін расказаў пра гісторыю стварэння гэтай навучальнай установы, як праходзілі розныя змены, пераўтварэнні. І ўсё было няпроста. Тут рыхтуюць спецыялістаў сярэдняга звяна для перапрацоўчай галіны, для арганізацыі грамадскага харчаванння і гандлю. Сёлета споўнілася 70 гадоў каледжу. Навучэнцам (а іх тут больш за 600) створаны ўсе ўмовы для пражывання, вучобы, заняткаў спортам і адпачынку. У гэтым пераканаліся прысутныя ў час экскурсіі па каледжы.

Пасля ўсяго пачутага і ўбачанага прыступілі да абмеркавання вынесенага на парадак дня пытання «Практыка работы савета ветэранаў пярвічнай арганізацыі ўстановы адукацыі «Слуцкі дзяржаўны каледж» сумесна з адміністрацыяй, прафсаюзнай арганізацыяй і маладзёжнымі арганізацыямі». Аб гэтым падрабязна расказала старшыня пярвічкі Ала Мікалаеўна Матусевіч, яна ўзначальвае яе больш за 13 гадоў. А створана арганізацыя ў 1990 годзе. Цяпер на ўліку 108 чалавек. Больш палавіны з іх на заслужаным адпачынку, 42  – працуюць у каледжы.

Ветэранская арганізацыя каледжа – гэта людзі, адданыя сваёй справе, справе выхавання падрастаючага пакалення, падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў, заслужаныя і паважаныя ў калектыве. Іх праца належна адзначана. Больш 40 чалавек маюць розныя ўзнагароды.

Сваю работу плануюць і праводзяць у цесным кантакце з адміністрацыяй, прафсаюзнай арганізацыяй, пярвічнай арганізацыяй «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У 2017 годзе пярвічная арганізацыя ўдзельнічала ў раённым аглядзе-конкурсе «Раўненне на лепшых», прысвечаным 30-годдзю ўтварэння слуцкай раённай арганізацыі ветэранаў сярод устаноў сацыяльнай сферы, аматарскіх аб’яднанняў і грамадскіх фарміраванняў, і адзначана дыпломам 3-й ступені. У раённым аглядзе-конкурсе «Бабуліны прысмакі» ўдзельнічалі два ветэраны: А.М. Матусевіч (старшыня пярвічкі) і Г.М. Крывадубская, і абедзве выйшлі пераможцамі.

У рэспубліканскім конкурсе на лепшую навуковую работу ў РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» творчая работа навучэнцаў каледжа адзначана дыпломам 3-й ступені (кіраўнікі педагогі-ветэраны Л.А. Марозава, Л.У. Абрацінская, Н.У. Азёрная).

Сёлета ветэраны разам з навучэнцамі пабывалі ў Брэсцкай крэпасці, на плошчы дзяржаўнага Сцяга ў Мінску, у Музеі гісторыі слуцкіх паясоў.

У полі зроку савета пярвічкі – людзі. І гэта стала правілам. Штогод віншуюць ветэранаў з Новым годам, Днём абаронцаў Айчыны, Днём жанчын, Днём Перамогі і г.д. На юбілейны дзень нараджэння дараць падарункі. Адкуль грошы? Выдзяляюць адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя каледжа.

Ветэранская арганізацыя штогод ладзіць сустрэчы ветэранаў з навучэнцамі – 1 верасня, на Дзень настаўніка, Дзень пажылых людзей. навучэнцы рыхтуюць канцэрт, адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя – падарункі, матэрыяльную падтрымку і абавязкова святочны абед. А тых, хто не можа прыйсці па стане здароўя, наведваюць дома.

Праводзіцца шэраг мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнага кірунку: тэматычныя вечары «Абаронцам Айчыны мы славу пяём», «Свет прафесій», урокі мужнасці і іншае.

У гісторыка-этнаграфічным музеі каледжа (узначальвае яго ветэран В.П. Наско) пастаянна абнаўляюцца экспазіцыі аб гісторыі ўстановы адукацыі, аб ветэранах і супрацоўніках каледжа, вядомых выпускніках, аформлены стэнд «Ветэран каледжа» і альбом «Ветэранская арганізацыя», ствараецца летапіс ветэранскай арганізацыі.

Гаворачы аб практыцы работы, Ала Мікалаеўна Матусевіч некаторыя прыклады канкрэтызавала:

  • за кожным ветэранам замацаваны работнік каледжа і навучэнцы;
  • актывісты ветэранскай арганізацыі сумесна з моладдзю  наведваюць ветэранаў дома, цікавяцца іх праблемамі і дапамагаюць вырашаць;
  • пры неабходнасці ветэранам выдзяляюць транспарт і аказваюць дапамогу ва ўборцы і дастаўцы сельгаспрадукцыі;
  • дапамагаюць прывезці і выгрузіць паліва, расчысціць снег;
  • аказваюць матэрыяльную дапамогу, калі ветэран працяглы час хварэе, а калі сыходзіць з жыцця, аказваюць сям'і маральную і матэрыяльную падтрымку;
  • у каледжы працуе «гарачая лінія» па аказанні дапамогі ветэранам.

І яшчэ адна добрая справа. Арганізавалі і правялі ў апошнія дні лістапада вечар сустрэчы «Не старэюць душой ветэраны». Былі канцэрт, экскурсіі, майстар-класы, сустрэчы з навучэнцамі.

На пасяджэнні прэзідыума выступілі таксама старшыні ветэранскіх арганізацый: работнікаў дзяржустаноў – І.Р. Пісарык, КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы» – Т.В. Нядзелька, ААТ «Слуцкі завод пад’ёмна-транспартнага абсталявання» – Л.С. Сярга.

Старшыня раённага савета ветэранаў В.С. Відлога падвяла вынікі пасяджэння, адзначыла станоўчую работу пярвічнай арганізацыі каледжа і рэкамендавала ўдасканальваць формы і метады дзейнасці ветэранскіх арганізацый, якія вызначаны статутам ветэранаў Беларусі.

Прочитано 1099 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/37134-u-tsentry-%D1%9Evagi-%E2%80%93-lyudzi#sigProGalleria7f91569ada

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан